Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыгразіў «нагадаць», як ва Ўзбэкістане расстралялі дэманстрантаў. Што было ў Андыжане?

Спэцыяльныя сілы патрулююць вуліцы Андыжану пасьля здушэньня хваляваньняў - У ноч на 13 траўня 2005 году ўзброеныя людзі захапілі будынак гарадзкой адміністрацыі узбэцкага гораду Андыжан, напалі на вайсковы гарнізон і турму, захапілі зброі і вызвалілі зьняволеных. На другі дзень на цэнтральнай плошчы гораду сабралася вялікая дэманстрацыя. Узбэцкі ўрад у адказ даслаў вайсковыя сілы.
1/9 Спэцыяльныя сілы патрулююць вуліцы Андыжану пасьля здушэньня хваляваньняў - У ноч на 13 траўня 2005 году ўзброеныя людзі захапілі будынак гарадзкой адміністрацыі узбэцкага гораду Андыжан, напалі на вайсковы гарнізон і турму, захапілі зброі і вызвалілі зьняволеных. На другі дзень на цэнтральнай плошчы гораду сабралася вялікая дэманстрацыя. Узбэцкі ўрад у адказ даслаў вайсковыя сілы.
Спаленыя аўтамабілі пасьля сутыкненьняў - Падчас дэманстрацыі 13 траўня ўрадавыя войскі без папярэджаньня адкрылі агонь па ўдзельніках пратэсту, загінулі сотні людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці. Бальшыня дэманстрантаў сабралася не для падтрымкі захопу турмы, а з крытыкай ўраду і патрабаваньнямі паляпшэньня ўмоваў жыцьця.
2/9 Спаленыя аўтамабілі пасьля сутыкненьняў - Падчас дэманстрацыі 13 траўня ўрадавыя войскі без папярэджаньня адкрылі агонь па ўдзельніках пратэсту, загінулі сотні людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці. Бальшыня дэманстрантаў сабралася не для падтрымкі захопу турмы, а з крытыкай ўраду і патрабаваньнямі паляпшэньня ўмоваў жыцьця.
Жыхары Андыжану нясуць цела ахвяры сутычак - Паводле пазьнейшых ацэнак праваабаронцаў, у андыжанскіх падзеях загінула ня менш за 1000 чалавек, бальшыня зь ліку цывільнага насельніцтва. Узбэцкія ўлады ацэньваюць колькасьць ахвяраў на 200 чалавек і цьвердзяць, што ахвяры – гэта пераважна замежныя экстрэмісты-наёмнікі і ўрадавыя вайскоўцы.
3/9 Жыхары Андыжану нясуць цела ахвяры сутычак - Паводле пазьнейшых ацэнак праваабаронцаў, у андыжанскіх падзеях загінула ня менш за 1000 чалавек, бальшыня зь ліку цывільнага насельніцтва. Узбэцкія ўлады ацэньваюць колькасьць ахвяраў на 200 чалавек і цьвердзяць, што ахвяры – гэта пераважна замежныя экстрэмісты-наёмнікі і ўрадавыя вайскоўцы.
Людзі моляцца каля целаў ахвяраў  - Некаторыя андыжанцы цьвердзілі, што ўлады выносілі целы забітых зь месца падзеяў, каб схаваць колькасьць ахвяраў. На працягу месяцаў пасьля сутыкненьняў шматлікія сем'і ня ведалі, ці іх родныя загінулі, уцяклі з краіны або былі зьняволеныя за ўдзел у дэманстрацыях.
4/9 Людзі моляцца каля целаў ахвяраў - Некаторыя андыжанцы цьвердзілі, што ўлады выносілі целы забітых зь месца падзеяў, каб схаваць колькасьць ахвяраў. На працягу месяцаў пасьля сутыкненьняў шматлікія сем'і ня ведалі, ці іх родныя загінулі, уцяклі з краіны або былі зьняволеныя за ўдзел у дэманстрацыях.
Узбэцкі ўцякач у лягеры каля кіргіскай памежнай вёскі Бараш - Сотні ўзбэкаў пасьля трагічных падзеяў уцяклі з Андыжану ў суседні Кіргізстан. Кіргізстан спачатку закрыў свае межы, каб не дапусьціць наплыў уцекачоў, якія маглі б стаць крыніцай новых пратэстаў і неспакою. Найвышэйшы камісар ААН у справах уцекачоў з часам дамогся наданьня ўзбэкам  статусу уцекачоў і дапамог ім перабрацца ў іншыя краіны.
5/9 Узбэцкі ўцякач у лягеры каля кіргіскай памежнай вёскі Бараш - Сотні ўзбэкаў пасьля трагічных падзеяў уцяклі з Андыжану ў суседні Кіргізстан. Кіргізстан спачатку закрыў свае межы, каб не дапусьціць наплыў уцекачоў, якія маглі б стаць крыніцай новых пратэстаў і неспакою. Найвышэйшы камісар ААН у справах уцекачоў з часам дамогся наданьня ўзбэкам статусу уцекачоў і дапамог ім перабрацца ў іншыя краіны.
Узбэцкая жанчына з Андыжану ў лягеры для ўцекачоў у Чэхіі - Некаторыя ўцекачы з Андыжану аселі ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы. Шмат хто зь іх пасьля вярнуўся ў Узбэкістан, але многія застаюцца на чужыне, баючыся рэпрэсіяў за ўдзел у дэманстрацыях або за тое, што былі сьведкамі іх здушэньня.
6/9 Узбэцкая жанчына з Андыжану ў лягеры для ўцекачоў у Чэхіі - Некаторыя ўцекачы з Андыжану аселі ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы. Шмат хто зь іх пасьля вярнуўся ў Узбэкістан, але многія застаюцца на чужыне, баючыся рэпрэсіяў за ўдзел у дэманстрацыях або за тое, што былі сьведкамі іх здушэньня.
Пятнаццаць удзельнікаў працэсу ў верасьні 2005 году ў Найвышэйшым судзе Ўзбэкістану, абвінавачаных ў тэрарызме - Дзясяткі ўзбэкаў пасьля андыжанскіх падзеяў паўсталі перад судом, 15 абвінавачаных былі асуджаныя за забойствы і тэрарыстычную дзейнасьць у сувязі з захопам турмы. Асуджаныя былі і тыя, хто ня ўдзельнічаў у самых падзеях, у тым ліку шэраг журналістаў і праваабаронцаў, якія расьсьледавалі або асьвятлялі крывавыя падзеі ў Андыжане.
7/9 Пятнаццаць удзельнікаў працэсу ў верасьні 2005 году ў Найвышэйшым судзе Ўзбэкістану, абвінавачаных ў тэрарызме - Дзясяткі ўзбэкаў пасьля андыжанскіх падзеяў паўсталі перад судом, 15 абвінавачаных былі асуджаныя за забойствы і тэрарыстычную дзейнасьць у сувязі з захопам турмы. Асуджаныя былі і тыя, хто ня ўдзельнічаў у самых падзеях, у тым ліку шэраг журналістаў і праваабаронцаў, якія расьсьледавалі або асьвятлялі крывавыя падзеі ў Андыжане.
Прэзыдэнт Карымаў усьміхаецца зь білборда на андыжанскай вуліцы - Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў сьцьвярджаў, што хваляваньні ў Андыжане былі арганізаваныя міжнароднай экстрэмісцкай групоўкай з падтрымкай замежных ісламістаў. Ён адмовіўся выканаць патрабаваньні правесьці незалежнае расьсьледаваньне падзеяў. Ніводзін зь дзяржаўных службоўцаў ня быў пакараны за неапраўданае ўжыцьцё сілы.
8/9 Прэзыдэнт Карымаў усьміхаецца зь білборда на андыжанскай вуліцы - Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў сьцьвярджаў, што хваляваньні ў Андыжане былі арганізаваныя міжнароднай экстрэмісцкай групоўкай з падтрымкай замежных ісламістаў. Ён адмовіўся выканаць патрабаваньні правесьці незалежнае расьсьледаваньне падзеяў. Ніводзін зь дзяржаўных службоўцаў ня быў пакараны за неапраўданае ўжыцьцё сілы.
Дэманстрацыя пратэсту супраць прэзыдэнта Карымава перад амбасадай Узбэкістану ў Брусэлі на першую гадавіну трагедыі - Эўразьвяз наклаў на Ўзбэкістан санкцыі ў сувязі з падзеямі ў Андыжане і парушэньнямі правоў чалавека, аднак прыпыніў іх дзеяньне, калі Ташкент вызваліў шэраг палітзьняволеных. Узбэцкія і замежныя праваабаронцы працягваюць ціск на лідэраў найбуйнейшых краінаў сьвету з патрабаваньнем заняць больш жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да ўраду Карымава.
9/9 Дэманстрацыя пратэсту супраць прэзыдэнта Карымава перад амбасадай Узбэкістану ў Брусэлі на першую гадавіну трагедыі - Эўразьвяз наклаў на Ўзбэкістан санкцыі ў сувязі з падзеямі ў Андыжане і парушэньнямі правоў чалавека, аднак прыпыніў іх дзеяньне, калі Ташкент вызваліў шэраг палітзьняволеных. Узбэцкія і замежныя праваабаронцы працягваюць ціск на лідэраў найбуйнейшых краінаў сьвету з патрабаваньнем заняць больш жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да ўраду Карымава.
Previous slide
Next slide

Аляксандар Лукашэнка 4 чэрвеня зьмяніў склад ураду. Даючы наказы новаму ўраду, пачаў абурацца заявамі сваіх патэнцыйных апанэнтаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Сярод іншага ён заявіў, што адно з найважнейшых дасягненьняў Беларусі — мір і стабільнасьць. Як перадае прэс-служба Лукашэнкі, пасьля гэтага ён прыгразіў «нагадаць», як адбываліся масавыя расстрэлы дэманстрантаў:

«Некаторым беларусам здаецца, што гэта дзесьці далёка Ўкраіну разбурылі, ідзе вайна там, адхапілі частку тэрыторыі, — сказаў Лукашэнка. — Недзе далёка Малдова, якую падзялілі напалам, Прыднястроўе і заходняя частка. Забыліся, як у Літве ваявалі, з боем адстойваючы незалежнасьць і сувэрэнітэт у савецкія часы за Гарбачовым.

Забыліся, што сёньня яшчэ палае Каўказ, армяне з азэрбайджанцамі ваююць, ня могуць дамовіцца. Забыліся, што Грузія страціла амаль траціну сваёй тэрыторыі — спачатку Абхазію, потым Паўднёвую Асэтыю. Нарэшце, ніхто ня ведае, як мой сябар Рахмон з кулямётам наперавес хадзіў у сталіцу Таджыкістану Душанбэ, каб навесьці парадак, колькі загінула там людзей, як з барадачамі змагаліся.

Забыліся, як былы прэзыдэнт Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, а калі памёр — на каленях стаялі, галасілі-плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець ня хочам — некаторыя. Ну дык мы нагадаем».

Што было ў Андыжане?

Адна з найбольш трагічных падзей у гісторыі незалежнага Ўзбэкістану адбылася 13 траўня 2005 году ў Андыжане. Жорсткае здушэньне пратэстаў паказала сьвету характар рэжыму ў гэтай краіне.

У ноч на 13 траўня 2005 году ўзброеныя людзі захапілі будынак гарадзкой адміністрацыі ўзбэцкага гораду Андыжан, напалі на вайсковы гарнізон і турму, захапілі зброю і вызвалілі зьняволеных. На другі дзень на цэнтральнай плошчы гораду сабралася вялікая дэманстрацыя. Узбэцкі ўрад у адказ паслаў вайсковыя сілы.

Падчас дэманстрацыі 13 траўня ўрадавыя войскі без папярэджаньня адкрылі агонь па ўдзельніках пратэсту, загінулі сотні людзей, у тым ліку жанчыны і дзеці. Бальшыня дэманстрантаў сабраліся не для падтрымкі захопу турмы, а з крытыкай ураду і патрабаваньнямі паляпшэньня ўмоваў жыцьця.

Паводле пазьнейшых ацэнак праваабаронцаў, у андыжанскіх падзеях загінулі ня менш за 1000 чалавек, бальшыня — цывільнае насельніцтва. Узбэцкія ўлады ацэньваюць колькасьць ахвяраў у 200 чалавек і цьвердзяць, што гэта былі пераважна замежныя экстрэмісты-наёмнікі і ўрадавыя вайскоўцы.

Некаторыя андыжанцы цьвердзілі, што ўлады выносілі целы забітых зь месца падзеяў, каб схаваць колькасьць ахвяраў. На працягу месяцаў пасьля сутыкненьняў шматлікія сем'і ня ведалі, што стала зь іх роднымі — загінулі яны, уцяклі з краіны ці былі зьняволеныя за ўдзел у дэманстрацыях.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG