Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што «Беларусь падзялілі ў 39-м годзе». А яе тады ўзьядналі

Нямецкі і савецкі афіцэры паціскаюць рукі ў канцы нападу на Польшчу, 1939 год
Нямецкі і савецкі афіцэры паціскаюць рукі ў канцы нападу на Польшчу, 1939 год

Аляксандар Лукашэнка 4 чэрвеня зьмяніў склад ураду. Калі ён даваў наказы новаму ўраду, пачаў абурацца заявамі сваіх патэнцыйных апанэнтаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

Лукашэнка расказаў, што ў яго «зьяўляецца ўражаньне», што ягоныя апанэнты прыйшлі «за чыесьці грошы» «перавярнуць краіну і дэстабілізаваць абстаноўку». Лукашэнка паабяцаў, што «краіну яны не атрымаюць».

Далей ён пачаў разважаць пра «трыццаць дзявяты год». На відэа, якое апублікаваў ананімны Telegram-канал «Пул первого», блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, гэта чуваць ад 2:32:

«Мы не дазволім ім падзяліць краіну, як гэта было ў 39-м годзе! — казаў Лукашэнка. — Прыгадайце: там былі „сьвядомыя“, „незалежныя“, ваявалі за незалежнасьць, пад Менскам была мяжа заходняя, ведаеце, дзе была гэтая частка.

Усходняя знаходзілася хай крыху, але ў Расейскай імпэрыі, а нам засталася палосачка, і мы ваявалі за „незалежнасьць“. За якую незалежнасьць? За гэтую палосачку змагаліся?

Нам дасталася краіна, мы стварылі першую дзяржаву, незалежную, адносна яшчэ пакуль незалежную, сувэрэнную. І мы гэтую краіну нікому не аддамо, каб зь яе зьдзекаваліся, каб яе дэстабілізавалі кожны дзень, парвалі на шматкі і камусьці аддалі».

Пра які 39-ы год кажа Лукашэнка?

Лукашэнка не ўдакладніў, у якім стагодзьдзі адбываліся згаданыя ім падзеі. Але, верагодна, гаворка можа ісьці пра 1939 год.

У 1839 годзе маштабных падзей, зьвязаных з вайной за незалежнасьць беларускіх земляў, не было. Але ў 1830–31 гадах у Расейскай імпэрыі было паўстаньне, вядомае ў Расеі як «польскае», а ў Польшчы як «лістападаўскае»; а ў 1863–64 — паўстаньне, вядомае ў Польшчы як «студзеньскае», а ў Беларусі — як паўстаньне Каліноўскага.

У 1739 годзе тэрыторыя сучаснай Беларусі была ў складзе Рэчы Паспалітай, паўстаньняў ці войнаў за гэтыя землі не ішло. У 1639 годзе таксама не было такіх войнаў (але ў 1654 годзе пачалася вайна Масквы з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да «крывавага патопу»). Не было істотных канфліктаў і ў ранейшыя «трыццаць дзявятыя».

Што было ў 1939 годзе

Землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793 і 1795 гады), заставаліся ў яе складзе да канца імпэрыі ў 1917 годзе, потым сталі полем бітвы ў вайне Саветаў з Польшчай. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году тэрыторыя сучаснай Беларусі аказалася адной паловай у Польшчы, другой — у СССР. Так было да 1939 году.

У Менску адкрылі выставу пра «рыскую мяжу» і аб’яднаньне Беларусі. ФОТА

Аўтар выставы кажа, што амаль усе экспанаты прадстаўленыя ў Беларусі ўпершыню. Калекцыя зьбіралася 10 гадоў
1/10 Аўтар выставы кажа, што амаль усе экспанаты прадстаўленыя ў Беларусі ўпершыню. Калекцыя зьбіралася 10 гадоў
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
Матэрыялы паказаныя храналягічна: ад пачатку «рыскай мяжы» ў 1921 годзе, калі беларускія землі былі падзеленыя між Савецкім Саюзам і Польшчай, і ня толькі да аб’яднаньня Беларусі і супольнага параду саветаў і нацыстаў у Берасьці, а да 1941 году і пачатку вайны між імі 
2/10 Матэрыялы паказаныя храналягічна: ад пачатку «рыскай мяжы» ў 1921 годзе, калі беларускія землі былі падзеленыя між Савецкім Саюзам і Польшчай, і ня толькі да аб’яднаньня Беларусі і супольнага параду саветаў і нацыстаў у Берасьці, а да 1941 году і пачатку вайны між імі 
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
У выставе паказаныя дакумэнты, пашпарты і даведкі, тагачасныя газэты, артэфакты зь месцаў баёў, адноўленая форма савецкіх і польскіх войскаў
3/10 У выставе паказаныя дакумэнты, пашпарты і даведкі, тагачасныя газэты, артэфакты зь месцаў баёў, адноўленая форма савецкіх і польскіх войскаў
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
Раней гісторык Мельнікаў ужо ладзіў выставы пра беларусаў у польскім войску і ў арміі Андэрса, ён выдаў шэраг кніг пра міжваенную Беларусь і тагачасных беларусаў 
4/10 Раней гісторык Мельнікаў ужо ладзіў выставы пра беларусаў у польскім войску і ў арміі Андэрса, ён выдаў шэраг кніг пра міжваенную Беларусь і тагачасных беларусаў 
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
На адкрыцьці наведнікі ня толькі распытвалі гісторыка пра выставу і міжваенную Беларусь, але і згадвалі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, лёс якіх быў зьвязаны з «рыскай мяжой»
5/10 На адкрыцьці наведнікі ня толькі распытвалі гісторыка пра выставу і міжваенную Беларусь, але і згадвалі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, лёс якіх быў зьвязаны з «рыскай мяжой»
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
Сам Мельнікаў нагадвае, што ў Другой усясьветнай вайне беларусы ўдзельнічалі ад самага верасьня 1939 году. Выставу ён ладзіць, «каб шанавалі беларускую незалежнасьць і тыя межы, што атрымалі»
6/10 Сам Мельнікаў нагадвае, што ў Другой усясьветнай вайне беларусы ўдзельнічалі ад самага верасьня 1939 году. Выставу ён ладзіць, «каб шанавалі беларускую незалежнасьць і тыя межы, што атрымалі»
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
Гісторык кажа Свабодзе пра 17 верасьня: «Гэтая дата — ключавая ў гісторыі Беларусі ХХ стагодзьдзя, бяз гэтага не было б сёньня Беларусі. На вялікі жаль, заходняя частка была б палянізаваная, ператварылася б у такую ж частку Польшчы, як сёньняшняе Падляшша, а ўсходняя стала б часткай РСФСР»
7/10 Гісторык кажа Свабодзе пра 17 верасьня: «Гэтая дата — ключавая ў гісторыі Беларусі ХХ стагодзьдзя, бяз гэтага не было б сёньня Беларусі. На вялікі жаль, заходняя частка была б палянізаваная, ператварылася б у такую ж частку Польшчы, як сёньняшняе Падляшша, а ўсходняя стала б часткай РСФСР»
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
«Але іншы момант, які варта ўлічваць, што гэта ня сьвята, а трагедыя для вялікай колькасьці людзей, — працягвае Мельнікаў. — І беларусы заплацілі вялікую цану за тое, каб жыць у гэтай аб’яднанай дзяржаве. Пра ахвяры гэтых людзей трэба памятаць»
8/10 «Але іншы момант, які варта ўлічваць, што гэта ня сьвята, а трагедыя для вялікай колькасьці людзей, — працягвае Мельнікаў. — І беларусы заплацілі вялікую цану за тое, каб жыць у гэтай аб’яднанай дзяржаве. Пра ахвяры гэтых людзей трэба памятаць»
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
На наведнікаў «пазірае» скульптура Янкі Купалы, які ў 1939 годзе ўдзельнічаў у працы Народнага сходу Заходняй Беларусі, што прыняў Дэклярацыю аб узьяднаньні Заходняй Беларусі з БССР
9/10 На наведнікаў «пазірае» скульптура Янкі Купалы, які ў 1939 годзе ўдзельнічаў у працы Народнага сходу Заходняй Беларусі, што прыняў Дэклярацыю аб узьяднаньні Заходняй Беларусі з БССР
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
Выстава будзе працаваць у музэі Янкі Купалы штодзень, акрамя нядзелі, ад 9.45 да 17.15 (у чацьвер да 20.30), да 12 кастрычніка
10/10 Выстава будзе працаваць у музэі Янкі Купалы штодзень, акрамя нядзелі, ад 9.45 да 17.15 (у чацьвер да 20.30), да 12 кастрычніка
17 верасьня, у 80-ю гадавіну аб’яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адкрылася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921–1941 гг.» з калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава.
Previous slide
Next slide

У канцы 1939-х кіраўнікі нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюзу Адольф Гітлер і Ёсіф Сталін дамовіліся аб падзеле сфэраў уплыву ў Эўропе, у тым ліку аб падзеле Польшчы (Лукашэнка казаў, за гэта Сталіну «трэба паставіць помнік»). 1 верасьня 1939 году нацысты напалі на Польшчу (гэта лічыцца пачаткам Другой усясьветнай вайны). Савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы 17 верасьня.

Пасьля гэтага амаль усе землі, дзе жылі этнічныя беларусы, аказаліся ў складзе БССР — толькі частку Віленшчыны перадалі Літве, Смаленшчыну і Браншчыну пакінулі ў Савецкай Расеі. Па заканчэньні Другой усясьветнай вайны Беласточчыну перадалі Польшчы.

Далучэньне да СССР Заходняй Беларусі суправаджалася масавымі рэпрэсіямі, але значных антысавецкіх паўстаньняў у тым годзе не было. Нашмат часьцей згадваюць пасьляваенны антысавецкі супраціў.

Раней Лукашэнка ня раз блытаў гістарычныя падзеі

Тыдзень таму Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Славаччына «разам ваявалі супраць нацызму», хоць Славаччына ўдзельнічала ў Другой усясьветнай на баку нацыстаў, афіцыйна абвяшчала вайну СССР (у складзе якога былі беларускія землі). Раней ён расказваў пра «беларускі Калінінград», «акупацыю ленінградзкага народу», «вершы Быкава», «Скарыну Піцерскага» і іншую «альтэрнатыўную» гісторыю, хоць у 1970-х адвучыўся на гістарычным факультэце.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG