Усе беларускія мужчынскія прозьвішчы скланяюцца (акрамя зусім экзатычных мадэляў накшталт Мунцяну). І жаночыя прозьвішчы на -а скланяцца павінны. Сьветлай памяці Сяржук Вітушка, які апошнія дзесяцігодзьдзі жыў у Вільні, дамогся права запісаць прозьвішча дачкі ў пашпарце Вітушчанка — паводле старой беларускай традыцыі. Яно скланяецца: чый пашпарт — Вітушчанкі. Але на -анка, -энка, -енка заканчваюцца і тысячы агульных прозьвішчаў у паўднёва-ўсходняй Беларусі ці ўкраінскага паходжаньня. Граматычна яны нічым ня розьняцца і таксама маюць скланяцца: мэдаль каму? Вікторыі Азаранцы. Мужчынскія і жаночыя прозьвішчы на -а ўва ўскосных склонах гучаць па-рознаму. Далі прэмію Алесю Пятрэнку і Марыі Пятрэнцы. Напісаў Лявону Муху і Тэклі Мусе.
Як адчужалі беларускія прозьвішчы
У нашых прозьвішчах пад уплывам польскай мовы мянялі націск — з Калавýра рабіўся Калáур, з Таўкачá — Толкач. Расейскі стандарт з Машэры зрабіў Машэрава, Лáпу і Кýксу перапісалі на нескланяльных Лапо і Куксо.
Яшчэ на гэтую тэму
Аўдыё
-
14:59, 04 жнівень 2020
Выйграць ці выгуляць? Як сказаць пра перамогу
-
13:02, 21 ліпень 2020
Каторае беларускае слова лепшае — капец ці гамон?
-
11:30, 17 ліпень 2020
Вітаймася па-беларуску правільна
-
20:23, 13 ліпень 2020
Замак у Крэве, а ня „замак у Крэва“. Скланяйма беларускія тапонімы!
-
12:35, 25 чэрвень 2020
«Каваль мае хату» і «У кузнеца есть дом». Розьніцца і сынтакс, і мэнталітэт