Забарона на наведваньне лясоў дзейнічае ў трох раёнах Беларусі: Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Пухавіцкім.
Падчас забароны на наведваньне лясоў людзям нельга зьяўляцца ў лясах, а таксама прыяжджаць туды на асабістым транспарце. Выключэньнем зьяўляюцца дарогі, якія вядуць да населеных пунктаў ці лецішчаў празь лес. Ва ўсіх астатніх выпадках парушальнікаў могуць пакараць папярэджаньнем ці штрафам каля 640 рублёў паводле арт. 15.29 КаАП. Калі будзе пашкоджаны лес ці тарфянік, штраф павялічыцца ўдвая.