Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Эўразьвязу аслабляюць карантын, але да вяртаньня нармальнага жыцьця яшчэ далёка


У Дрэздне сёньня.
У Дрэздне сёньня.

Эўрапейскія краіны працягваюць паступова аслабляць карантынныя захады, уведзеныя ў сакавіку-красавіку ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У Аўстрыі з 1 траўня скасаваныя абмежаваньні на свабоднае перамяшчэньне. Пры гэтым загадана не зьбірацца групамі больш за 10 чалавек, а ў грамадзкіх месцах насіць ахоўныя маскі. Адкрываюцца буйныя крамы і прадпрыемствы сфэры паслуг.

У Чэхіі ўлады зноў перагледзелі графік адмены абмежаваньняў у бок зьмякчэньня. Ужо з 11 траўня дазволяць мерапрыемствы з удзелам менш за 100 чалавек, адкрыюцца тэатры і кінатэатры (колькасьць гледачоў будзе абмежаваная), а таксама гандлёвыя цэнтры і музэі. З 1 траўня ў краіне запушчаная праграма так званага «разумнага карантыну» (адсочваньне кантактаў інфікаваных пры дапамозе мабільнай сеткі, удзел у праграме добраахвотны).

У Гішпаніі з 2 траўня будзе магчыма вольна шпацыраваць і займацца спортам на адкрытым паветры — упершыню з 14 сакавіка.

У Францыі вялікую частку карантынных мер адменяць 11 траўня. Пры гэтым прэзыдэнт краіны Эманюэль Макрон папярэджвае, што крызіс пакуль не пераадолены, і гаворка пра вяртаньне жыцьця ў нармальнае рэчышча пакуль не ідзе.

Карантынн пакуль не здымаюць у Вялікабрытаніі, дзе ён быў уведзены пазьней, чым у іншых эўрапейскіх краінах і дзе цяпер сутачныя тэмпы прыросту колькасьці хворых і сьмерцяў вышэй, чым у Францыі, Італіі і Гішпаніі.

У гэтых краінах, які больш за іншых у Эўропе пацярпелі ад каранавірусу, колькасьць новых выпадкаў заражэньня і сьмерцяў павольна зьніжаецца, аднак па-ранейшаму ў сярэднім выяўляецца 2-3 тысячы новых інфікаваны у дзень, некалькі соцень чалавек паміраюць ад інфэкцыі.

Улады сьцьвярджаюць, што галоўнай задачай карантынных захадаў было згладзіць пік эпідэміі, не дапусьціць каляпсу сыстэмы аховы здароўя.

Аб поўным вызваленьні ад вірусу казаць пакуль не выпадае. Агенцтва Bloomberg ў пятніцу цытуе дасьледаваньне Цэнтру інфэкцыйных хвароб унівэрсытэту Мінэсоты, у якім сьцьвярджаецца, што пандэмія можа разьвівацца хвалепадобна і працягвацца да двух гадоў, пакуль большая частка насельніцтва Зямлі ня набудзе імунітэт.

  • Паводле апошніх дадзеных, каранавірус быў выяўлены ў больш чым 3-х мільёнаў 300 тысяч чалавек. Зь іх больш за 1 мільён выздаравелі, больш за 230 тысяч памерлі.
  • Больш за ўсё інфікаваных і памерлых — у ЗША. На долю Эўропы (разам зь яе ўсходняй часткай, уключаючы Расею) прыпадае больш за 1 мільён 300 тысяч выпадкаў інфікаваньня і больш 135 тысяч сьмерцяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG