Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША прыпыняць выплаты Сусьветнай арганізацыі здароўя


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што даручыў адміністрацыі прыпыніць унёскі ў Сусьветную арганізацыю здароўя (WHO), бо тая не рэагавала на пандэмію каранавірусу.

WHO «ня справілася са сваім асноўным абавязкам і павінна несьці адказнасьць», заявіў Дональд Трамп 14 красавіка ў Белым доме. Паводле яго, ЗША спыняць фінансаваньне WHO да аналізу арганізацыі. Гэты працэс зойме ад 60 да 90 дзён.

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што ўспышку каранавірусу маглі пераадолець на раньняй стадыі і выратаваць жыцьці, калі б WHO зрабіла больш якасную працу для пошуку зьвестак з Кітаю, дзе пачалася эпідэмія.

Паводле Трампа, WHO спрыяла «дэзынфармацыі» Кітаю ў дачыненьні да вірусу, што, імаверна, прывяло да большай эпідэміі.

Генеральны сакратар Арганізацыі аб’яднаных нацыяў Антонію Гутэрыш адказаў, як перадае Reuters, што цяпер ня час скарачаць рэсурсы для WHO ці любой іншай гуманітарнай арганізацыі, якая змагаецца з каранавірусам.

«Цяпер прыйшоў час для адзінства і салідарнасьці міжнароднай супольнасьці, каб спыніць вірус і яго разбуральнае ўзьдзеяньне», — сказаў Гутэрыш.

Злучаныя Штаты Амэрыкі зафіксавалі рэкордныя 2407 сьмерцяў ад каранавірусу за 14 красавіка. У краіне таксама найбольшая колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19, звыш 614 000, і самая вялікая колькасьць сьмерцяў — звыш 26 000.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG