Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сабраліся адпускаць дамоў на самаізаляцыю хворых на COVID-19 у лёгкай форме


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Намесніца міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан выступіла 12 сакавіка на дзяржаўным тэлеканале СТВ. Сярод іншага яна згадала, што ў Беларусі ідзе «папуляцыйная» перадача новага каранавірусу.

Паводле Богдан, цяпер больш за палову тых, у каго выявілі COVID-19, гэта «кантакты першага ўзроўню» — тыя, хто шчыльна кантактаваў з ужо інфікаванымі. Але перадача вірусу SARS-CoV-2 ідзе ня толькі ад тых, хто выяжджаў за межы, а і проста сярод жыхароў краіны.

«Прапрацоўваецца варыянт» выпраўляць хворых у лёгкай форме на самаізаляцыю

«Я думаю, што неўзабаве мы зробім нарматыўны дакумэнт Міністэрства аховы здароўя, які дазволіць грамадзянам зь бессымптомным цячэньнем ці лёгкім цячэньнем каранавіруснай інфэкцыі пры ўмове магчымасьці поўнай самаізаляцыі знаходзіцца дома», — расказала Алена Богдан.

Такім чынам яна адказала на пытаньне пра магчымасьць самаізаляцыі пацыентаў з каранавірусам, аднесеных да «кантактаў першага ўзроўню», але ў ейным адказе гаворка ідзе пра лячэньне дома ў залежнасьці ад цяжкасьці хваробы, а ня шляху атрыманьня вірусу.

Паводле яе, на 12 красавіка на самаізаляцыі ў Беларусі было каля 5000 чалавек.

Ад 9 красавіка ў Беларусі афіцыйна акрэсьленая працэдура «самаізаляцыі». За парушэньне самаізаляцыі мусяць караць паводле законаў, але шлях пакараньня і памеры штрафаў пакуль ня вызначылі.

Пры тым і міністар аховы здароўя, і кіраўнік дзяржавы казалі, што ўжо былі парушальнікі самаізаляцыі. Так, Аляксандар Лукашэнка 7 красавіка згадваў, што падчас рэйду не знайшлі дома каля 400 чалавек — маўляў, правілы «можам узмацніць так, што ў вачах пацямнее». Тады ён казаў, што там, дзе «спрабавалі людзей замкнуць, нічога не атрымалася».

Да таго ён, разважаўшы пра самаізаляцыю здаровых, казаў: «Замыкацца ў гэтых тухлых кватэрах — гэта ня мэтад. Мы забіваем людзей у гэтых кватэрах».

Намесьніцы міністра параілі дыхаць хрэнам. Гэта дапаможа?

У прысутнасьці Алены Богдан СТВ паказала сюжэт пра рост цэнаў на імбір і лімоны на Камароўскім рынку. Вядоўца адзначыла, што ў намесьніцы міністра «даволі скептычная ўсьмешка была».

Богдан у адказ растлумачыла: «Яно ўсё добра, яно ўсё можа быць выкарыстанае, але ў дадатак да асноўнага лячэньня захворваньня».

Намесьніца міністра адзначыла, што ў Беларусі ёсьць свае альтэрнатывы імбіру і лімону, як то журавіны або квашаная капуста, якія зьмяшчаюць шмат вітаміну С.

«Вельмі цікава, адзін з нашых спэцыялістаў прынёс мне слоічак хрэну і кажа: „Алена Леанідаўна, вы яго ня ежце. Вы ім дыхайце. І ён будзе абараняць вашыя лёгкія», — з усьмешкай расказала Богдан.

Ці дапаможа дыханьне хрэнам узмацніць імунітэт, яна не казала, але гэты спосаб згадала ў кантэксьце тых, якія могуць быць выкарыстаныя хіба «ў дадатак да асноўнага лячэньня».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG