Дзевяць тэмпэратурных антырэкордаў былі зафіксаваныя ў ноч на 12 красавіка на мэтэастанцыях Берасьцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.
Пра гэта сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo. by. Два перакрытыя экстрэмумы рэгістраваліся 66 гадоў таму.
Халадней за ўсё было ў раёне мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне — 8,4 градуса марозу (ранейшы лякальны мінімум — мінус 5,7 градуса ў 1985 годзе).
- У Ганцавічах было 7,4 градуса ніжэй за нуль (5,3 таксама ў 1985 годзе)
- Бабруйску — 6,7 (5,2 у 1985),
- Акцябры — 6,6 (4 у 1986-м),
- Брагіне — 6,4 (5 у 1965 годзе),
- Васілевічах і Жыткавічах — 6 (4,6 і 5,3 у 1954-м),
- Клічаве — 5,8 (3,9 у 1985-м),
- Касьцюковічах — 4,6 (3,6 у 1987-м).
Паводле прагнозу сыноптыкаў, наступнай ноччу замаразкаў ня будзе, днём паветра прагрэецца да 12 градусаў цяпла на паўночным захадзе і да 23 — на паўднёвым усходзе. Затым зноў істотна пахаладае.