Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 15 раёнах Беларусі забаранілі наведваць лясы. За апошнія суткі ў краіне больш за 50 пажараў


Падчас пажару 8 красавіка, фота з сайту Мінлясгасу
Падчас пажару 8 красавіка, фота з сайту Мінлясгасу

За апошнія суткі ў краіне адбылося больш за 50 лясных пажараў, паведаміла Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі 8 красавіка.

З гэтай прычыны на поўдні Беларусі пачалі ўводзіць часовую забарону на наведваньне лясоў. Па стане на 14.00 8 красавіка забароны дзейнічаюць ужо ў 15 раёнах:

  • Гомельская вобласьць: Брагінскі, Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Жыткавіцкі, Рэчыцкі, Веткаўскі, Жлобінскі раёны.
  • Берасьцейская вобласьць: Столінскі, Пінскі, Берасьцейскі, Камянецкі раёны.
  • Менская вобласьць: Салігорскі раён.

Чакаецца, што ў хуткім часе наведваньне лясоў могуць забараніць і ў іншых паўднёвых рэгіёнах Беларусі. Прычына гэтаму — гарачае, сухое надвор’е без дажджу, што значна павышае рызыку пажараў.

Толькі за мінулыя суткі па краіне адбыліся 52 лясныя пажары, якія ахапілі агулам 155,9 гектараў лесу.

Сёньня, 8 красавіка, у Гомельскай вобласьці працягваюць тушыць адразу два буйныя пажары — у Лельчыцкім і Чачэрскім раёнах. Агульная плошча іх ужо перавысіла 300 га. З агнём змагаюцца некалькі сотняў чалавек, задзейнічалі таксама спэцтэхніку лясгасаў і авіяцыю МНС.

З пачатку году лясы гарэлі ўжо 270 разоў, агульная плошча пажараў перавысіла 700 гектараў.

Асноўная прычына пажараў — чалавечы фактар: людзі выпальваюць сухую траву, і ў выніку парываў ветру агонь перакідваецца на лес, а часам і на жылыя дамы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG