Самалёт з грамадзянамі Беларусі прыляцеў зь Індыі ў Менск уначы 6 красавіка. На яго борце былі турысты, якія не маглі вярнуцца ў Беларусь. Індыя спыніла авіязносіны з прычыны пандэміі каранавірусу. Пералёт беларусаў аплаціла Расея, бо многія турысты мелі квіткі назад праз Маскву.