Прататып ракеты «Starship» кампаніі Ілана Маска SpaceX выбухнуў падчас выпрабаваньняў на палігоне Бока-Чыка ў Тэхасе. Трансьляцыя вялася на канале NASA Spaceflight.
Ракета разбурылася пасьля запраўкі астуджаным аэразольным газам, адзначае выданьне The Verge.
Гэта трэцяя запар няўдалае выпрабаваньне «Starship». Заснавальнік SpaceX Ілана Маск заявіў, што ў кампаніі вывучаюць аварыю.
SpaceX распрацоўвае «Starship» для перавозкі людзей і грузаў на Месяц і Марс. Паводле задумы распрацоўшчыкаў, ракета-носьбіт павінна быць цалкам шматразовай і выводзіць на арбіту карысную нагрузку масай больш за сто тон.