Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA прапануе ўсім ахвотным адправіць свае імёны на Марс, далучыўшыся да касьмічнай місіі на чырвоную плянэту, якая пачнецца ў ліпені 2020 году. Больш за тры мільёны чалавек ужо атрымалі свае «пасадачныя талёны», нямала сярод іх і ахвотных беларусаў.
Як гэта зрабіць?
- Усё, што трэба — увесьці імя, прозьвішча, краіну, паштовы індэкс і адрас электроннай пошты ў пасадачны талён на сайце NASA.
- У абмен «пасажыр» атрымлівае вось такі квіток у якасьці сувэніра:
Дэдлайн: 30 верасьня 2019
- Гэта стане свайго кшталту першым крокам чалавека на Марсе, кажуць у NASA.
- Як і ў звычайных авіялініях, касьмічная місія прапануе статус пасажыра, які «часта падарожнічае», што, на думку NASA, «будзе адлюстроўваць асабісты ўдзел чалавека ў дасьледаваньні Марса» на працягу многіх гадоў.
- «Паколькі мы рыхтуемся да запуску гістарычнай місіі, то хочам, каб кожны ўзяў удзел у гэтым падарожжы першаадкрывальніка. Гэта неверагодны час для NASA, бо мы адпраўляемся ў шлях, які павінен адказаць на асноўныя пытаньні аб суседняй плянэце і паходжаньні жыцьця ў цэлым», — сказаў Томас Цурбухен, намесьнік кіраўніка навуковага падразьдзяленьня NASA.
Мікра-чыпы
- Імёны разьмесьцяць на адмысловых мікрачыпах.
- Як жартуюць у інтэрнэце, прачытаць яго жыхарам іншых плянэт будзе складана. Бо тэкст разьмешчаны на маленькім сыліконавым чыпе памерам з манэту, а памер шрыфту меншы, чым адна тысячная таўшчыні чалавечага воласа (75 нанамэтраў).
- Такі памер дазваляе разьмясьціць на адным чыпе больш за мільён імёнаў.
Беларусы на борце
- Паводле дадзеных NASA, заяўкі падалі ўжо больш за 4560000 чалавек.
- Беларусаў «на борце» — больш за за 6 000.
- Найбольш ахвотных — з Турэччыны — амаль два мільёны чалавек.
Місія «Mars 2020»
Плянуецца, што адмысловы апарат адправіцца на Марс у пэрыяд з 17 ліпеня па 5 жніўня 2020 году.
Прыстаць на плянэту плянуюць 18 лютага 2021.
Усяго місія працягнецца мінімум адзін марсіянскі год. Гэта — каля 687 дзён.
А выглядае марсаход так:
- Гэты марсаход параўноўваюць са звычайным аўтамабілем. Даўжыня: 3 м, шырыня 2,7 м, вышыня 2,2 м. Вага — тона.
- «У пэўным сэнсе, часткі ровара падобныя да тых, якія павінна была б мець любая жывая істота для таго, каб захаваць сябе «жывой і здольнай праводзіць дасьледаваньні», — тлумачаць у NASA.
- Гэтую і іншыя місіі NASA выкарыстоўвае для таго, каб падрыхтавацца да дасьледаваньня плянэты людзьмі. Амэрыканскія астранаўты для падрыхтоўкі да гэтага кроку высадзяцца на Месяцы ў 2024 годзе.
- Ужо ня першы раз NASA прапануе людзям адправіць свае імёны ў космас.
- Місія InSight, якая мае на мэце вывучэньне «унутранага боку» Марса, ужо прапаноўвала такі крок у 2017 годзе.
Пра Марс
- Марс зьяўляецца чацьвёртай плянэтай Сонечнай сыстэмы паводле адлегласьці ад Сонца і сёмай паводле памеру і масы.
- Чырвонай плянэту называюць менавіта празь яе колер, выкліканы наяўнасьцю аксыду жалеза.
- У красавіку дасьледчы апарат NASA InSight адчуў лёгкія штуршкі на Марсе, што лічыцца першым у гісторыі зафіксаваным «марсатрусам».
Арыгінал матэрыялу тут.