Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA паказала новы скафандар, у якім амэрыканцы паляцяць на Месяц


NASA прадставіла новую генэрацыю скафандраў, якія істотна адрозьніваюцца ад касьмічных камбінэзонаў, што выкарыстоўваліся ў праграме Apollo.

Новыя скафандры пад назвай Orion Crew Survival Suit амэрыканцы будуць апранаць падчас вяртаньня на Месяц у 2024 годзе. У аўторак іх паказалі ў Вашынгтоне.

Паводле касьмічнага агенцтва, чырвона-блакітна-белы камбінэзон гарантуе значна лепшую свабоду рухаў дзякуючы сыстэмам падшыпнікаў на таліі, плячах і нагах.

Камбінэзоны можна таксама пашыраць, што робіць іх унівэрсальнымі для кожнай фігуры. Яшчэ адна важная здольнасьць скафандра — неабмежаванае паглынаньне вуглякіслага газу, пабочнага прадукту дыханьня, які ў вялікіх колькасьцях атрутны.

Выратавальны камбінэзон дазваляе касманаўту выжыць у ім нават шэсьць дзён.

У рамках місіі Artemis NASA плянуе прызямліцца на паўднёвым полюсе Месяца, каб знайсьці выкрыты там у 2009 годзе лёд, а таксама каб разьбіць яго на вадарод і кісларод з мэтай выкарыстаньня ў якасьці ракетнага паліва.

NASA успрымае вяртаньне на Месяц як падрыхтоўку да місіі на Марс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG