Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус у Мэксыцы прыпыніў вытворчасьць піва Corona


У Мэксыцы на фоне пандэміі COVID-19 прыпыняецца вытворчасьць піва Corona. Пра гэта паведаміла піваварная кампанія Grupo Modelo, піша Daily Mail.

Вытворца растлумачыў, што ўрад залічыў яго да прадпрыемстваў, дзейнасьць якіх не зьяўляецца істотнай для эканомікі падчас карантыну.

Цалкам вытворчасьць піва спыніцца 5 красавіка. Цяпер Grupo Modelo скарачае аб’ёмы вытворчасьці. Кампанія ўдакладніла, што гатовая перавесьці 75 адсоткаў супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу і забясьпечваць пры гэтым пастаўкі піва.

Раней аб прыпыненьні адгрузкі піва ў Мэксыцы паведаміла кампанія Heineken.

Паводле апошніх дадзеных, у Мэксыцы выяўлена больш за паўтары тысячы заражэньняў COVID-19. Памерлі 50 пацыентаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG