Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус выявілі ў дзьвюх вучаніц менскай танцавальнай школы, адна зь іх працуе ў лякарні, — Tut.by


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Партал Tut.by са спасылкай на трэнэра адной зь менскіх танцавальных школаў паведамляе, што дзьве вучаніцы ўстановы маюць пацьверджаны дыягназ COVID-19, і адна з вучаніц працуе ў аддзяленьні пульмуналёгіі менскай лякарні.

На момант публікацыі атрымаць камэнтар Міністэрства аховы здароўя не ўдалося.

Трэнэр школы танцаў «Крэда» Валеры Юруць сьцьвярджае, што дыягназ у вучаніцы, якая працуе ў лякарні, пацьвердзіўся 29 сакавіка. Мяркуецца, што яна захварэла да таго, як апошні раз наведвала заняткі — да 27 сакавіка ў лякарні не было інфікаваных, а апошні раз у школу танцаў на вуліцы Кальварыйскай яна хадзіла 25-га. Яна мела хранічнае захворваньне, якое суправаджаецца кашлем, таму не расцэньвала гэта як сымптом COVID-19.

29 сакавіка санітарная служба ўзяла на кантроль усіх, хто кантактаваў з жанчынай. 31 сакавіка новы каранавірус пацьвердзілі ў мужчыны, які займаўся зь ёй у адной групе, сьцьвярджае Юруць.

Агулам цяпер вядома пра 28 «кантактаў першага ўзроўню» з інфікаванай, яны знаходзяцца пад назіраньнем. Школа танцаў цяпер ідзе на карантын. Юруць кажа, што некаторыя іншыя школы танцаў таксама прыпыняюць заняткі або часова закрываюцца.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG