Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што «ня верыць у каранавірусы». ВІДЭА


Аляксандар Лукашэнка ў час наведваньня навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства «Адані» ў Менску.
Аляксандар Лукашэнка ў час наведваньня навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства «Адані» ў Менску.

Аляксандар Лукашэнка за апошнія дні неаднаразова называў сытуацыю вакол COVID-19 «псыхозам», і хоць вусна дазволіў не выпраўляць дзяцей у школы, цэнтралізаванага карантыну ня ўводзіў, і Міністэрству здароўя гэта рабіць забараніў. 20 сакавіка ён заявіў, што «ня верыць у каранавірусы».

У час паездкі на навукова-вытворчае прадпрыемства «Адамі» 20 сакавіка Лукашэнка паўтарыў тэзу пра «псыхоз» вакол каранавірусу. На кадрах дзяржаўнага тэлеканалу АНТ бачна, што ён вітаўся за рукі з чыноўнікамі, пашыхтаванымі перад будынкам. У час эпідэміяў вірусаў мэдыкі рэкамэндуюць ня ціснуць рукі, а бізнэсоўцы прапануюць альтэрнатыўныя вітаньні, якія нікога не пакрыўдзяць.

Ананімны Telegram-канал «Пул первого», блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, апублікаваў відэа з рэакцыяй Лукашэнкі на пажаданьне «не хварэць».

Лукашэнка заявіў, што той, хто яму такое пажадаў, «ня тыя рэсурсы чытае», а яго самога пастаянна «хавáюць»;

«То каранавірусы, то яшчэ нешта, я, праўда, у іх ня веру».

«Трэба працаваць, як у Беларусі, тады ня будзе, як у Італіі»

Пасьля Лукашэнка пачаў разважаць, што калі новы каранавірус SARS-CoV-2 падобны ў структуры да ранейшых на 90% (гэта сапраўды так), то «проста 10% ім трэба разабрацца ў нечым, а мы пачынаем тут панікаваць-крычаць-гвалтаваць».

«Трэба працаваць, як у Беларусі, тады ня будзе, як у Італіі», — заявіў Лукашэнка.

У Італіі тым часам колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 перавысіла гэты паказчык у Кітаі. На момант публікацыі ў Італіі зафіксавалі 41 тысячу выпадкаў і 3405 сьмерцяў, хворымі застаюцца 33,2 тысячы, зь іх 2,5 тысячы ў цяжкім стане.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG