Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як праходзілі тайныя перамовы перад падпісаньнем Рыскага міру, які падзяліў Беларусь на дзьве часткі


У 1920 годзе расейскія бальшавікі гатовыя былі аддаць Польшчы ня толькі Заходнюю Беларусь, але і Цэнтральную — разам зь Менскам, Барысавам і Бабруйскам. Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у новым выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».

18 сакавіка 1920 году ў Рызе адбылося падпісаньне мірнага пагадненьня паміж Польшчай і РСФСР, у выніку якога заходняя частка сучаснай Беларусі станавілася часткай Польшчы. Аднак савецка-польская мяжа магла прайсьці далей на ўсход — па рацэ Бярэзіне. На гэтыя ўмовы пагаджалася савецкая дэлегацыя. Калі б польскія дыпляматы самі не адмовіліся ад уключэньня Менску і ўсёй Цэнтральнай Беларусі ў склад Польшчы, Савецкая Беларусь магла б зусім зьнікнуць з мапы сьвету.

Усе падрабязнасьці тайных перамоваў чытайце ў новым выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG