Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У БДУ хворыя на каранавірус студэнты пакуль ня выяўлены», — як працуюць менскія ўнівэрсытэты


Групу студэнтаў БДУ правяраюць на каранавірус
Групу студэнтаў БДУ правяраюць на каранавірус

У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, што «пакуль вучоба ўва ўсіх навучальных установах ідзе ў штатным рэжыме».

«Але паўсюль праводзяцца неабходныя прафіляктычныя і санітарна-эпідэміялягічныя захады. Пры любых праявах вострарэсьпіраторных захворваньняў раім зьвяртацца да мэдыкаў і трымацца парадаў Міністэрства аховы здароўя. Галоўнае не панікаваць», — паведамілі карэспандэнту Свабоды ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У БДУ групу студэнтаў, якіх аднесьлі да «кантактаў ІІ узроўню» (гэта значыць, яны не кантактавалі з хворым шчыльна), зьмясьцілі ў шпіталь вэтэранаў для далейшых тэстаў на новы каранавірус.

Дзень таму Telegram-канал «Отчислено» расказаў, што аднаго з студэнтаў БДУ шпіталізавалі з тэмпэратурай, а ў студэнтаў ІІ курсу спэцыяльнасьці «Міжнародныя адносіны» «бяруць мазкі проста ва ўнівэрсытэце».

«На сёньня ў нас працягваецца заплянаваны раней навучальны працэс. Мы не перайшлі на карантын: ні факультэт, ні ўнівэрсытэт у цэлым. Паводле Міністэрства аховы здароўя, у БДУ хворыя на каранавірус студэнты пакуль ня выяўленыя», — сказалі ў прэс-службе ўнівэрсытэту.

Там сказалі, што дыстанцыйнае навучаньне ня ўводзілі.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў таксама працягваюцца заняткі, хаця ў Telegram-канале «Отчислено» паведамлялася, што сваяка адной з студэнтак і яе самую «забралі на праверку». У Міністэрстве аховы здароўя пакуль гэтую інфармацыю не пракамэнтавалі.

«Пакуль няма ніякіх афіцыйных падставаў скасоўваць заняткі. Калі будзе падстава, то ў нас прадуманыя пэўныя шляхі, каб увесьці часовае дыстанцыйнае навучаньне. Будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра», — сказалі ў рэктараце Акадэміі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG