Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылася амбасада Швайцарыі


Машына міністра замежных справаў Швайцарыі Іньняцыё Касіса каля новай амбасады Швайцарыі ў Менску, 13 лютага 2020 году
Машына міністра замежных справаў Швайцарыі Іньняцыё Касіса каля новай амбасады Швайцарыі ў Менску, 13 лютага 2020 году

13 лютага ў Менску адкрылася амбасада Швайцарыі. Яна разьмешчаная па адрасе плошча Свабоды,11.

Рашэньне аб пераўтварэньні пастаяннага прадстаўніцтва Швайцарыі ў Беларусі ў паўнавартасную амбасаду Фэдэральная рада Швайцарыі прыняла ў траўні 2019 году.

З гэтай нагоды ў Менск прыбыла дэлегацыя на чале з кіраўніком Фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Іньняцыё Касісам. Раніцай з дэлегацыяй сустрэўся Аляксандар Лукашэнка.

«Нам ёсьць куды расьці, асабліва ў сфэры гандлёва-эканамічных адносінаў. Эканоміка — галоўнае. Мы гатовыя даць швайцарскаму бізнэсу самыя выгадныя ўмовы для інвэставаньня», — заявіў Лукашэнка, якога цытуе БелТА.

Адкрыцьцё амбасады Швайцарыі. На фота: міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей (зьлева) і кіраўнік Фэдэральнага дэпартамэнта замежных спраў Швайцарскай Канфэдэрацыі Іньняцыё Касіс (справа)
Адкрыцьцё амбасады Швайцарыі. На фота: міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей (зьлева) і кіраўнік Фэдэральнага дэпартамэнта замежных спраў Швайцарскай Канфэдэрацыі Іньняцыё Касіс (справа)

Кантакты паміж Беларусьсю і Швайцарыяй актывізаваліся пасьля адмены санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску ў 2016 годзе:

  • У 2017 годзе ў Фэдэральным сходзе Швайцарыі ўпершыню была створаная парлямэнцкая група дружбы зь Беларусьсю.
  • У 2018 годзе Швайцарыю з афіцыйным візытам наведаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, у 2019-м — першы намесьнік прэм’ер-міністра і старшыня праўленьня Нацбанку.
  • У траўні 2019 году Фэдэральная рада Швайцарыі прыняла рашэньне аб павышэньні ўзроўню дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Беларусі, а ў верасьні амбасадар Швайцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат уручыў Лукашэнку даверчыя лісты.

Швайцарыя прысутнічае ў Беларусі з 2010 году ў фармаце прадстаўніцтва («пасольскага бюро» / Botschaftsbüro). Беларусь жа мае ў Бэрне сваю амбасаду.

У МЗС Канфэдэрацыі Швайцарыі раней падкрэсьлівалі, што павышэньне статусу і ўзроўню дыпляматычнай прысутнасьці Швайцарыі ў Менску будзе шчыльна ўвязанае з узмацненьнем увагі Швайцарыі да выкананьня правоў чалавека.

Амбасадар Швайцарыі ў Беларусі Клод Альтэрма
Амбасадар Швайцарыі ў Беларусі Клод Альтэрма
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG