У сьнежні 2019 году Павал Севярынец стаў фронтмэнам чатырох вулічных шэсьцяў і мітынгаў супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. За гэта на яго склалі больш за 10 адміністрацыйных пратаколаў. Палітык сплаціў 2625 рублёў штрафу і адседзеў 15 сутак. Яшчэ 30 сутак «павісьлі» — суды адбыліся, пастановы ёсьць, забраць на Акрэсьціна могуць цягам году.
Павал Севярынец — герой новага выпуску аўтарскага праекту Каці Маркоўскай «Морква». Ён расказаў пра тое, як ставіцца да сваіх арыштаў, чаму моліцца на акцыях, ці крыўдзіцца на абвінавачваньні ў графаманстве і што думае пра сэкс.
Пакуль апазыцыянэр быў у турме, мы сустрэліся таксама з Воляй Севярынец, каб прыгатаваць зь ёй любімы пірог мужа і пагуляць з маленькім Францішкам, а таксама спытаць пра першае спатканьне і высьветліць, ці пануе патрыярхат у сям’і Севярынцаў.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.