Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сантэхнік з дыпляматычным пашпартам. У Давосе прадухілі апэрацыю расейскіх спэцслужбаў


Помнік работніку камунальных службаў у Омску, Расея
Помнік работніку камунальных службаў у Омску, Расея

Швайцарскія спэцслужбы ў жніўні 2019 года выкрылі ў Давосе — месцы правядзеньня Сусьветнага эканамічнага форуму — дваіх меркаваных агентаў расейскай выведкі. Гісторыю пра гэта апублікавала швайцарскае выданьне Tages-Anzeiger да адкрыцьця форуму 21 студзеня.

Па дадзеных выданьня, органы бясьпекі Швайцарыі ў жніўні мінулага года зьвярнулі ўвагу на двух расейцаў, якія прыбылі ў краіну. Адзін зь іх заявіў, што працуе сантэхнікам. Пры гэтым расейцы плянавалі застацца ў Швайцарыі на тры тыдні, але не змаглі назваць канкрэтных плянаў. Усё гэта выклікала падазрэньне ва ўладаў. Акрамя таго, абодва «турысты» мелі пры сабе расейскі дыпляматычны пашпарт. Гэты факт пацьвердзілі ў мясцовай паліцыі.

Расейскі бок пагражаў дыпляматычнымі наступствамі ў выпадку арышту меркаваных агентаў, піша выданьне. На пытаньне аб тым, чаму ў сантэхнікаў былі дыпляматычныя пашпарты, прэс-аташэ расейскай амбасады ў Бэрне заявіў, што такія дакумэнты атрымліваюць ня толькі работнікі Міністэрства замежных спраў.

Па дадзеных крыніц газэты, расейцы ў Давосе маглі рыхтаваць апэрацыю па праслухоўцы або хакэрскім нападу падчас студзеньскага эканамічнага форуму. Аднак у выніку расейцаў адпусьцілі, паколькі іх шпіёнская дзейнасьць не была даказаная.

Сёньня ж вядомы фінансіст Уільям Браўдэр заявіў, што меркаванай мэтай расейскіх спэцслужбаў быў ён. Ён лічыць, што гэта зьвязана зь яго намаганьнямі, накіраванымі на расьсьледаваньне гібелі юрыста Сяргея Магніцкага, і абвінавачваньнямі ў адрас расейскіх уладаў у забойстве Магніцкага і ва ўтойваньні злачынства, заявіў Браўдэр у камэнтары для Радыё Свабода.

«У мінулую пятніцу са мной зьвязаліся прадстаўнікі швайцарскіх спэцслужбаў і паведамілі, што ёсьць верагодная пагроза маёй бясьпецы, і гэтая пагроза зыходзіць ад Расеі», — распавёў Уільям Браўдэр.

  • Браўдэр — былы працадаўца юрыста Сяргея Магніцкага, які загінуў у расейскім СІЗА ў 2009 годзе. Пасьля яго сьмерці бізнэсмэн быў ініцыятарам прыняцьця «акта Магніцкага» — закона ЗША, які ўводзіць санкцыі супраць людзей, адказных за парушэньне правоў чалавека ў Расеі.
  • Аналягічны закон прыняты ў Вялікабрытаніі і разглядаецца ў Эўразьвязе. У Расеі фінансіст Уільям Браўдэр завочна асуджаны да дзевяці гадоў турмы за нявыплату падаткаў. Сам ён сьцьвярджае, што яго перасьледуюць за раскрыцьцё ў краіне карупцыйных схем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG