Герояў Лявона Вольскага моцна хвалюе крызіс з пастаўкамі расейскай нафты ў Беларусь.
Саўка:
Хацелася дагаварыцца,
Но вот пачэму-та ня вышла.
Ўсягда палучалася быццам,
Но шчас нас ніхто не услышаў.
Грышка:
А як жа ты думаў, старэча?
Усё мусіць скончыцца раптам.
Няўжо меркаваў ты, што вечна
Ў нас будзе дармовая нафта?
Разам:
Нафта! Нафта патрэбна нам так.
Нафта! Нафта патрэбна нам так.
Саўка:
Всё была бяз шуму і пылі,
І ўдруг нам сьвіньню падлажылі.
Грышка:
Мы самі ўсё гэта зрабілі,
Мы самі ўсё заслужылі.
Разам:
Нафта! Нафта патрэбна нам так.
Нафта! Нафта патрэбна нам так.