Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад апублікаваў плян, па якім у Беларусі будуць пазбаўляцца ад плястыку


З 2021 году ў Беларусі плянуюць абмежаваць выкарыстаньне плястыкавага посуду ва ўстановах грамадзкага харчаваньня, і абмежаваць максымальную ёмістасьць палімэрнай тары для разьліву піва і слабаалькагольных напояў да 1 літра.

Зьмены прадугледжаныя пастановай Савета міністраў Беларусі № 7 ад 13 студзеня, якой зацьверджаны плян мерапрыемстваў па паэтапным зьніжэньні выкарыстаньня палімэрнай упакоўкі ў Беларусі з заменай яе на экалягічна бясьпечную.

Плянам прадугледжаныя:

  • арганізацыя паасобнага збору адходаў пры правядзеньні масавых мерапрыемстваў;
  • укараненьне дэпазытнай (закладной) сыстэмы звароту спажывецкай упакоўкі (2020-2021 год);
  • забарона на выкарыстаньне і продаж некаторага аднаразовага плястыкавага посуду ў грамадзкім харчаваньні (з 1 студзеня 2021 году),
  • паэтапнае зьніжэньне максымальнай ёмістасьці палімэрнай тары для разьліву піва і слаба алькагольных напояў да 1 літра ўключна (2021 год),
  • стварэньне аб’ектаў па сартаваньні і выкарыстаньні цьвёрдых камунальных адходаў, у тым ліку па перапрацоўцы адходаў палімэрнай упакоўкі,
  • павелічэньне вытворчых магутнасьцяў па выпуску шкляной тары і па сартаваньні зьмешанага шклабою,
  • абмежаваньне ўвозу ў Беларусь розных відаў плястыкавай упакоўкі,
  • павелічэньне абʼёмаў вытворчасьці экалягічна бясьпечнай (у тым ліку папяровай, шкляной, біяраскладальнай) упакоўкі і арганізацыя вытворчасьці сыравіны для яе

і інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG