Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскага хлопчыка, зь якім тата зьехаў у невядомым кірунку, знайшлі праз два месяцы ў Расеі


Вітальд і Міхаэль Якімчыкі
Вітальд і Міхаэль Якімчыкі

Шасьцігадовага гарадзенца Міхаэля Якімчыка, які зьнік 28 кастрычніка, знайшлі ў Анапе. Маці ўжо накіроўваецца зь ім на сустрэчу, каб абняць сына пасьля расстаньня ў 74 дні.

Тое, што Мішу знайшлі, пацьвердзіла маці Міхаэля Людміла Якімчык. Яна ляціць у Анапу. Людміла абвергла інфармацыю, якая раней зьявілася ў сеціве, нібыта тата Мішы Вітальд сам выйшаў на сувязь.

«Хлопчыка знайшлі, дзякуючы высілкам многіх людзей, у тым ліку, праваахоўных органаў», — сказала Людміла Якімчык.

Людміла Якімчык
Людміла Якімчык

Маленькага Мішу шукалі беларускія праваахоўнікі і пошукавыя атрады, ім дапамагалі расейскія калегі. Гэта была адна з вэрсій, што тата зь Мішам хаваецца ў Расеі.

Па інфармацыі тэлеграм-каналу «Гродна Плюс», Міша адчувае сябе добра.

Тата Вітальд Якімчык забраў малога Мішу зь дзіцячага садку 28 кастрычніка каля 11:00. Яны ў разводзе з жонкай, але ў той дзень дамаўляліся забраць Мішу разам пазьней і пашпацыраваць зь дзіцём. Чаму Вітальд вырашыў інакш, яшчэ невядома. З таго часу маці ня бачыла сына і ня ведала, дзе ён і ў якім ён стане.

Людміла раней мела гіпотэзу, што былы муж такім учынкам хацеў ёй адпомсьціць. Ён у шлюбе біў і абражаў жонку, а яна ў пэўны момант спыніла ягоны гвалт, стала абараняць сябе і разьвялася зь ім.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG