Facebook спыніў маштабную інфармацыйную кампанію ў сацыяльных мэдыя з выкарыстаньнем сотняў ботаў — профіляў, згенэраваных кампутарам, паведаміла карпарацыя на сваім сайце 20 сьнежня.
Паводле гэтых дадзеных, 610 акаўнтаў, 89 старонак і 156 груп Facebook і 72 уліковыя запісы Instagram. Некаторыя з іх выкарыстоўвалі фатаграфіі, створаныя штучным інтэлектам. Паводле падлікаў Facebook, на арганізацыю і прасоўваньне кампаніі выдаткавалі каля 9 мільёнаў даляраў.
«Адміністратары і ўладальнікі акаўнтаў звычайна разьмяшчаюць мемы і іншы кантэнт пра амэрыканскія палітычныя навіны і праблематыку, уключна з імпічмэнтам, кансэрватыўнай ідэалёгіяй, выбарамі, гандлем, сямейнымі каштоўнасьцямі і свабодай веравызнаньня», — гаворыцца ў паведамленьні карпарацыі.
Удакладняецца, што старонкі закрытыя не з прычыны іх зьместу, а праз паводзіны з выкарыстаньнем робатаў.
Расьследаваньне Facebook выявіла, што кампанію арганізавала мэдыягрупа Epoch Media і фізычныя асобы з В’етнаму.
Epoch Media Group выдае газэту The Epoch Times, якая публікуе артыкулы ў падтрымку рэлігійнага вучэньня Фалуньгун, забароненага ў Кітаі. Мэдыягрупа адмаўляе, што мае дачыненьне да гэтай кампаніі.