Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці дзень не пускаюць адваката да арыштаванага назіральніка, які здымаў падлік галасоў


Пётра Маркелаў
Пётра Маркелаў

Да Пятра Маркелава, якога арыштавалі за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку ў Менску, не пускаюць адваката.

У турме на менскім завулку Акрэсьціна кожны раз кажуць, што ўсе памяшканьні для сустрэч занятыя.

«Адвакатка ў 10.30 прыйшла ў турму на Акрэсьціна, і зноў „занятыя кабінэты“. Напісала ў кнігу заўваг. Чакае далей», — паведаміла Свабодзе праваабаронца Вікторыя Фёдарава з арганізацыі «Прававая ініцыятыва».

Апошнія зьвесткі ад Маркелава былі 12 сьнежня. Тады ягоная маці расказала Свабодзе, што сына трымаюць у кепскіх умовах — у камэры вошы і смурод. Маркелаў той раз прасіў, каб адвакат нешта з гэтым зрабіў.

Падчас парлямэнцкіх выбараў Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ад «Моладзевага блёку» Стаса Шашка. У дзень галасаваньня ён назіраў за галасаваньнем і падлікам бюлетэняў на ўчастку.

Літоўская дэпутатка Аўшрыне Арманайце 11 сьнежня напісала амбасадзе Беларусі ліст пратэсту супраць арышту Маркелава. Яна заклікала беларускія ўлады не чыніць перашкодаў самым яскравым і ідэйным прадстаўнікам моладзі.

«Моладзевы блёк» заклікаў дасылаць Маркелаву лісты салідарнасьці на адрас 1-ы завулак Акрэсьціна, 36, Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG