Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зрынутаму прэзыдэнту Судану прысудзілі два гады турмы


Амар аль-Башыр
Амар аль-Башыр

Суд у сталіцы Судана Хартуме прысудзіў былому прэзыдэнту краіны два гады турмы па абвінавачваньні ў карупцыі, паведамляе канал «Аль-Джазіра».

75-гадовы Амар аль-Башыр прызнаны вінаватым у незаконным захоўваньні замежнай валюты, атрыманьні грошай з-за мяжы і адмываньні незаконных даходаў. З прычыны ўзросту ён будзе адбываць пакараньне ў карэкцыйным цэнтры.

Аль-Башыр быў скінуты вайскоўцамі ў красавіку пасьля шматмесячных масавых пратэстаў. Яны пачаліся пад эканамічнымі лёзунгамі, але перарасьлі ў дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта. У Судане супраць былога дыктатара адкрыты яшчэ дзьве крымінальныя справы. У траўні яму было прад’яўленае абвінавачваньне ў падбухторваньні і датычнасьці да забойства пратэстоўцаў, а на гэтым тыдні ён быў выкліканы для допыту з нагоды яго ролі ў вайсковым перавароце 1989 года, які прывёў яго да ўлады, паведамляе Reuters.

Акрамя таго, супраць яго дзейнічаюць два ордэры на арышт Міжнародным крымінальным судом. Там яму прадʼяўленыя абвінавачваньні ў генацыдзе, злачынствах супраць чалавецтва і ваенных злачынствах, учыненых падчас ваеннага канфлікту ў правінцыі Судана Дарфуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG