У Любліне пабудуюць Музэй Крэсаў. «Крэсамі» палякі называюць былыя ўсходнія землі міжваеннай Польшчы, якія ўваходзілі ў яе склад ад 1921 да 1939 года, у тым ліку заходнія часткі Беларусі і Ўкраіны.
Як паведамляе польская газэта Rzeczpospolita, экспазыцыя Музэю ўсходніх земляў былой Рэчы Паспалітай будзе паказваць, як зьмяняліся гэтыя тэрыторыі і тлумачыць іх значэньне для дыялёгу культураў, народаў, этнасаў і іміджу гэтых земляў як «касьцяка польскасьці».
Раней міністар культуры Польшчы Яраслаў Сэлін тлумачыў, што музэй будзе распавядаць пра тысячагадовую гісторыю гэтых земляў, завяршаючы на ІІ сусьветнай вайне.
Першае месца ў конкурсе на праект сядзібы музэю занялі архітэктурныя кампаніі WXCA i Ralph Appelbaum Associates (RAA).
— Гісторыі ўсходніх земляў былой Рэчы Паспалітай — гэта гісторыя, якая датычыць многіх палякаў — іх сем’яў, продкаў. — таму галоўнымі апорамі ў працэсе стварэньня архітэктурнага праекту былі супольная гісторыя, адкрыцьці і сумеснае стварэньне, — гаворыць Міхал Чэрвіньскі з WXCA.
Наведнікі дзякуючы тэхналёгіі VR змогуць перанесьціся ў любы пэрыяд жыцьця будынку, гораду, адкрываючы архітэктуру, строі, дэкарацыі і падзеі мінулых гадоў.
Музэй разьмясьціцца ў старадаўнім Палацы Любамірскіх у Любліне. Наведаць яго можна будзе ў 2023 годзе.