Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У NATO расказалі, як тролі з Расеі пануюць на рынку онлайн-маніпуляцый


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пастаўшчыкі паслуг маніпуляцыі ў сацсетках і інтэрнэце (MSP), якія базуюцца ў Расеі, на сёньня практычна падпарадкавалі сабе гэты квітнеючы рынак, сьцьвярджаюць у сваёй сьвежай справаздачы экспэрты Stratcom COE (Стратэгічнага камунікацыйнага цэнтру пры NATO) у Рызе. Агляд справаздачы зрабіла «Настоящее время».

Цэнтар працуе з 2014 году і вывучае «гібрыдныя» пагрозы, якія зыходзяць ад Расеі, Кітая ды іншых краінаў, у тым ліку новыя мэтады прапаганды Крамля і кібэрпагрозы з боку расейскіх спэцслужбаў.

Пакупнікі паслуг маніпуляцый у інтэрнэце могуць быць самымі рознымі — ад прыватных асобаў да кампаній, якія дзейнічаюць на дзяржаўным узроўні. Як правіла, пастаўшчыкі MSP-паслуг прадаюць ім «удзел» у сацыяльных сетках — у выглядзе камэнтароў, клікаў, падабаек, праглядаў пастоў і рэакцыі на іх і іншых бачных дзеяньняў.

Каб праверыць здольнасьць сацсетак выяўляць і ўстараняць маніпуляцыі, супрацоўнікі Stratcom COE самі выступілі ў ролі пакупнікоў такіх паслуг. Спачатку яны прапанавалі кампаніям, якіх дасьледавалі, «накруціць» падабайкі і прагляды на іх уласныя фэйкавыя акаўнты ў розных сацсетках, а калі гэта было зроблена, замовілі такія ж паслугі для іншых, нэўтральных палітычных пастоў, напісаных іншымі аўтарамі. І першая, і другая кампанія ўдаліся лёгка.

«Мы купілі ўзаемадзеяньне на 105 розных пастах у Facebook, Instagram, Twitter і Youtube, выкарыстоўваючы 11 расейскіх і 5 эўрапейскіх пастаўшчыкоў паслуг у галіне маніпуляцыі мэдыя (1 польскую кампанію, 2 нямецкія, 1 французскую і 1 італьянскую)», — расказалі аўтары дакладу. Экспэрымэнт праходзіў вясной і летам 2019 году.

Расходаваўшы ўсяго 300 эўра, яны купілі:

  • 3530 камэнтароў — у асноўным «пазытыўнага» характару, напрыклад «Дзякуй!» або «Вітаю!» ці іхны аналяг на замежных мовах;
  • 25 750 падабаек;
  • 20 000 праглядаў;
  • 5 100 падпісчыкаў.

Вывучыўшы ўліковыя запісы, задзейнічаныя ў гэтых праплочаных апэрацыях, у Stratcom выявілі 18 739 «узаемадзеяньняў» (падабаек, шэраў і гэтак далей) якія былі задзейнічаныя для падману і былі праплочанымі, а не натуральнымі дзеяньнямі карыстальнікаў. Выдаляць гэтыя «сьляды» сацсетка не сьпяшаліся: нават праз чатыры тыдні пасьля куплі 4 з 5 гэтых падабаек або іншых дзеяньняў усё яшчэ паказваліся карыстальнікам.

«Мы высьветлілі, што фэйкавы engagement (у выглядзе „накручаных“ падабаек або іншых дзеяньняў) купілі для сябе 721 палітычная старонка і 52 афіцыйныя ўрадавыя старонкі, у тым ліку афіцыйныя сайты двух прэзыдэнтаў, — сьцьвярджаюць аўтары дакладу Stratcom COE. — А таксама афіцыйная старонка эўрапейскай палітычнай партыі і шэраг палітыкаў у Эўропе і Злучаных Штатах»

Пасьля ўдалай кампаніі па куплі лайкаў у Stratcom COE вырашылі праверыць здольнасьць сацыяльных мэдыя рэагаваць на фальшывыя камэнтары і ўліковыя запісы. Выявілася, што сацсеткі з фэйкамі амаль не змагаюцца. «Праз тры тыдні пасьля нашых паведамленьняў больш за 95% фэйкавых уліковых запісаў, пра якія мы паведамілі, усё яшчэ былі актыўныя ў інтэрнэце», — падкрэсьліваюць аўтары дакладу.

Цалкам чытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG