Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я пагугліў Brest і пабачыў горад у Францыі». Шатляндзкі трэнэр расказвае пра працу зь берасьцейскім «Дынама»


На матчы берасьцейскага «Дынама» з барысаўскім БАТЭ ў верасьні
На матчы берасьцейскага «Дынама» з барысаўскім БАТЭ ў верасьні

36-гадовы шатляндзец Пэтэр Левэн ужо больш за год працуе ў берасьцейскім «Дынама» памочнікам чэскага трэнэра Марцэла Лічкі. У інтэрвію Бі-бі-сі Левэн расказаў пра перамогу клюбу ў чэмпіянаце Беларусі і пра сустрэчу з Дыега Марадонам.

  • У майго агента былі сувязі з агентам ва Ўкраіне, і ён спытаўся ў мяне, ці я б хацеў паехаць у Brest. Я пра іх нічога ня чуў, таму першае, што я зрабіў гэта пагугліў Brest і пабачыў горад у Францыі.
  • Я паехаў туды на некалькі дзён, і выглядала, што ў клюба вялікая будучыня. Уладальнік хацеў эўрапейскіх трэнэраў, а ў акадэміі ўжо была пара гішпанцаў.
  • У Дубаі мы гулялі з двума клюбамі з кітайскай Супэрлігі, і прэзыдэнт клюбу зайшоў у распранальню і сказаў, што нам трэба перамагчы, каб дапамагчы ягонаму бізнэсу. І я падумаў «Гэта ж толькі перадсэзоньне!»

Пра матч, у якім берасьцейскае «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі

  • Судзьдзя дадаў чатыры хвіліны дадатковага часу, і фанаты разгарнулі банэр з надпісам «Чэмпіёны 2019». А я думаў: «Яшчэ ж чатыры хвіліны засталося, калі супернікі заб’юць, мы яшчэ не пераможам у лізе!». Але як толькі прагучаў фінальны сьвісток, усе фанаты выбеглі на поле, гэта было шаленства!

Пра магчымасьць трапіць на шатляндзкія клюбы «Рэйнджэрс» ці «Сэлтык» у Лізе Эўропы

  • Я сапраўды пра гэта ўжо думаў. Мне здаецца, мы б паказалі сябе добра. Ім было б з намі няпроста, асабліва на нашым полі. Будзе цудоўна, калі наш клюб атрымае пазнавальнасьць у Эўропе.​
На матчы з барысаўскім БАТЭ ў верасьні
На матчы з барысаўскім БАТЭ ў верасьні

Пра ганаровага старшыню берасьцейскага «Дынама» Дыега Марадону

  • Я сустрэўся зь ім адзін раз. Ён такі ж самы, як вы бачыце яго на экране. Ён штодня жыве сваім жыцьцём. Ён танцуе, абдымаецца і ён так захоплены футболам.
  • Летась ён прыехаў на тыдзень, яго павазілі ў «Хамэры», і ён зьехаў. Ад таго часу мы яго ня бачылі.

Пра цяжкасьці для сям’і

У Берасьці няма школаў з ангельскай мовай выкладаньня, таму сям’я Левэна, у тым ліку 8-гадовая дачка, засталася ў Шатляндыі

  • Мая дачка плача. Яна пытаецца, чаму я не магу вярнуцца дадому і працаваць ў [супэрмаркеце] ASDA. Часам гэта цяжка, але атрыманьне клюбам двух трафэяў — гэта для іх. На сваім наступным месцы я хацеў бы мець сям’ю побач з сабой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG