Багаслужба і памінаньне адбываюцца ў Нацыянальным музэі Галадамору-генацыду ў сталіцы Ўкраіны.
Удзел ва ўшанаваньні бярэ прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Радыё Свабода вядзе жывую трансьляцыю зь месца падзеі.
23 лістапада ў Украіне і сьвеце ўшаноўваюць памяць загінулых падчас Галадамору-генацыду 1932-1933 гадоў. У гэты дзень адбываецца акцыя «Запалі сьвечку памяці» — каб далучыцца, дастаткова запаліць сьвечку на сваім акне.
У лістападзе 2006 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага народу.
Украіна са спасылкай на дадзеныя навукова-дэмаграфічнай экспэртызы сьцьвярджае, што агульная колькасьць чалавечых стратаў ад Галадамору 1932-33 гадоў складае амаль 4 мільёны чалавек.