У пятніцу 15 лістапада каля галоўнага корпуса БДЭУ адбылася акцыя супраць прымушэньня да датэрміновага галасаваньня студэнтаў, а таксама ў падтрымку студэнткі, якая апублікавала відэа пра загон на галасаваньне.
«Мяне пачалі называць „крысай“», — дзяўчына, якая апублікавала відэа пра загон на галасаваньне
«Аднагрупнікі называюць мяне цяпер "крысай", — кажа Аліна Шмігель. — Якая ж я "крыса"? Я ж выканала свой грамадзянскі абавязак, у адрозьненьне ад іх».