Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістам, якія хацелі спыніць шэсьце прыхільнікаў «Бурага» ў Гайнаўцы, прысуджаюць штрафы


Марш нацыяналістаў у Гайнаўцы ў 2018 годзе. Архіўнае фота.
Марш нацыяналістаў у Гайнаўцы ў 2018 годзе. Архіўнае фота.

У аўторак суд у Гайнаўцы на Беласточчыне прысудзіў васьмярых актывістаў, якія блякавалі ў лютым Марш выклятых жаўнераў, да штрафаў у памеры 40 і 50 даляраў, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Гэта адзін з трох працэсаў. Усяго па гэтай справе праходзяць 26 чалавек.

Акцыю арганізавалі польскія нацыяналісты, якія ўшаноўвалі, між іншым, Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за забойства беларусаў Падляшша пасьля Другой сусьветнай вайны.

Абвінавачаныя — гэта актывісты апазыцыйных да сёньняшняга ўраду ў Польшчы арганізацый «Грамадзяне РП», «Камітэту абароны дэмакратыі» і іншыя, хто 23 лютага хацеў спыніць шэсьце нацыяналістаў у цэнтры мястэчка.

У сваім абгрунтаваньні судзьдзя Гжэгаж Фронт патлумачыў, што шэсьце было цалкам законным сходам. Ён заявіў, што «гэта была клясычная ідэалягічная спрэчка, якая зводзілася да ацэнкі гістарычных падзей», якую суд ня можа ацаніць.

Паліцыя абвінавачвае актывістаў у парушэньні трох артыкулаў Кодэксу аб дробных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць пакараньне за чыненьне перашкоды легальнай акцыі. За гэта ім пагражае арышт да 14 дзён, штраф, вымова або абмежаваньне свабоды.

Польскія нацыяналісты чарговы раз ушаноўвалі Рамуальда Райса «Бурага». У 1946 годзе ягоны атрад забіў 79 праваслаўных беларусаў, у тым ліку дзяцей і жанчын. Інстытут нацыянальнай памяці прыйшоў да высновы, што гэтае злачынства мела прыкметы генацыду.

На трасе шэсьця нацыяналістаў чакалі «Грамадзяне РП». Яны трымалі транспарант «Буры не герой» і табліцы з назвамі вёсак, якія зьнішчыў атрад Рамуальда Райса. На асфальт яны кінулі 79 белых ружаў.

Адным з важакоў шэсьця, у якім удзельнічала каля 300 чалавек, быў Пётра Рыбак. У Дзень памяці ахвяраў Галакосту ён правёў маніфэстацыю каля былога лягеру ў Асьвенціме. У лістападзе 2015 году ён спаліў на плошчы ва Ўроцлаве ляльку габрэя. За гэта яму прысудзілі 10 месяцаў пазбаўленьня волі, але вырак быў зьменшаны да трох месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG