Аўтобус з плястыкавымі бутэлькамі ўсталявалі як арт-інсталяцыю. Так актывісты хацелі паказаць, колькі плястыку за адзін тыдзень выкідаюць у кавярнях і барах на вуліцы Кастрычніцкай. У салёне зьмясьцілася больш за 20 тысяч бутэлек. Спэцыяльна для гэтага арт-аб’екта іх сабралі актывісты.