Аўтамабільная кампанія Tesla, што выпускае электрамабілі, стала самай дарогай у ЗША сярод вытворцаў аўтамабіляў. На нью-ёрскай біржы акцыі кампаніі выраслі на працягу чацьвярга на 17 адсоткаў.
Агенцтва Reuters адзначае, што Ілон Маск выканаў дадзенае ім абяцаньне і дамогся прыбытку ў трэцім квартале.
Рынкавая капіталізацыя Tesla дасягнула 53 мільярдаў даляраў — яна абагнала General Motors, у якой на сёньняшні момант 51 мільярд.
Аб квартальным прыбытку Tesla паведаміла позна ўвечары ў сераду. Кампанія заявіла, што абавязана сваім поспехам росту эфэктыўнасьці вытворчасьці і памяншэньня вытворчых і матэрыяльных выдаткаў.
Аналітыкі брокерскай фірмы Credit Suisse ацанілі навіну як «вялікі крок наперад». Тым ня менш, Tesla яшчэ прыдзецца даказаць, што гэта не эпізадычны выпадак, а прыкмета ўстойлівага росту — лічаць аналітыкі Credit Suisse.