Міжнародны валютны фонд стаў ужываць у справаздачах новы падзел краінаў на групы. Цяпер краіны Садружнасьці незалежных дзяржаваў (СНД) не групуюцца разам.
Частка краінаў СНД, у ліку якіх і Беларусь, трапіла ў групу «Эўропа, што паўстае і разьвіваецца» (Emerging and Developing Europe). У гэтай групе цяпер таксама Малдова, Расея і Ўкраіна — разам з Вугоршчынай, Польшчай, Румыніяй, Турэччынай і краінамі Балканскага паўвострава.
Краіны Балтыі як складнік Эўразоны (Euro Area) трапілі ў «Разьвітыя эканомікі» (Advanced Economies). Астатнія краіны, што раней уваходзілі ў СССР, трапілі ў групу «Азія, што паўстае і разьвіваецца» (Emerging and Developing Asia).
Акрамя названых, МВФ таксама дзеліць сьвет на групы «Лацінская Амэрыка і Карыбы», «Сярэдні Ўсход і Цэнтральная Азія» і «Субсахарская Афрыка».
Групы для эўрапейскіх краінаў, што не разьвіваюцца, у МВФ няма. Пры тым Фонд прагназуе, што ў 2020 годзе рост валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі практычна спыніцца (прагноз Сусьветнага банку толькі крыху больш аптымістычны).