Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ абнавіў прагноз эканамічнага росту Ўкраіны


Міжнародны валютны фонд абнавіў прагноз эканамічнага росту ва Украіне. Як гаворыцца ў справаздачы фонду «Пэрспэктывы сусьветнай эканомікі», апублікаваным 15 кастрычніка, рэальны рост ВУП дасягне 3% у 2019 годзе, што лепш, чым агучаны ў ліпені прагноз у 2,7 адсотка ВУП.

У той жа час прагноз росту на 2020 год застаецца нязьменным — на ўзроўні 3%.

Таксама МВФ чакае, што ўзровень інфляцыі па выніках гэтага года ва Ўкраіне складзе 8,7%, а ў 2020 годзе зьнізіцца да 5,9%. Узровень беспрацоўя ў бягучым годзе прагназуецца на ўзроўні 8,7%, у наступным — 8,2%.

Раней прэм’ер-міністар Украіны Аляксей Ганчарук абʼяўляў аб плянах урада дамагчыся росту ВУП на 40% за 5 гадоў, павялічыўшы тэмпы росту ВУП да 5% у наступным годзе і да 7% — з 2021 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG