Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскае войска рушыла на поўнач, насустрач турэцкім войскам

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Агенцтва Reuters паведаміла аб пачатку перамяшчэньня сырыйскага ўрадавага войска ў кірунку паўночнай мяжы, адкуль на сырыйскую тэрыторыю ўвайшлі турэцкія войскі. Афіцыйны Дамаск назваў дзеяньні Турэччыны «агрэсіяй».

Адначасова паступілі паведамленьні аб распачатых перамовах — паміж сырыйскім урадам і «Сырыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (курдзкімі ўзброенымі фармаваньнямі). Па зьвестках Reuters, перамовы праходзяць у Латакіі на авіябазе Хмеймім, якую кантралююць расейскія войскі.

Карэспандэнты CNN, якія працуюць у зоне баявых дзеяньняў, паведамляюць аб «хуткім разьвіцьці» падзей. Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца. Атрымаць афіцыйныя пацьверджаньні інфармацыі, якая паступае, пакуль не ўдаецца.

Злучаныя Штаты рыхтуюцца як мага хутчэй вывесьці каля тысячы сваіх войскаў з паўночнай Сырыі ў сувязі з турэцкім наступленьнем, паведамляе тэлеканал SBS са спасылкай на кіраўніка Пэнтагону Марка Эспэра. Такім чынам, паводле яго, яны спрабуюць выратаваць жыцьцё амэрыканскім салдатам, якія могуць знаходзіцца паміж двума войскамі.

Наземнай атацы на Сырыю, якая пачалася 9 кастрычніка, папярэднічалі авіяўдары і артылерыйскія абстрэлы курдзкімі войскамі. Міністэрства абароны Турэччыны заявіла, што з пачатку апэрацыі на паўночным усходзе Сырыі вайскоўцы нанесьлі ўдар па 181 мішэні.

Курдзкія сілы, як саюзьнік ЗША ў рэгіёне ў барацьбе з групоўкай «Ісламская дзяржава», назвалі вывад амэрыканскіх войскаў з паўночна-ўсходняй Сырыі «ўдарам у сьпіну». Вашынгтон заяўляе, што рыхтуе санкцыі супраць Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG