Нобэлеўскую прэмію па хіміі 2019 года атрымалі навукоўцы, якія вынайшлі і разьвівалі літый-іённыя батарэі, адныя з самых распаўсюджаных сёньня ў сьвеце аднаўляльных крыніц сілкаваньня. Гэта - амэрыканец Джон Гудэнаф, брытанец Стэнлі Ўітынгэм і японец Акіра Ёшына.
Без літый-іённых батарэй не існавала б многіх звыклых нам сёньня гаджэтаў. Тое, што Нобэлеўскі камітэт можа адзначыць заслугі 97-гадовага Гудэнафа, у гэтым годзе прадказвалі экспэрты Chemical & Engineering News, у мінулым годзе — аўтары Inside Science.
Непасрэдным вынаходнікам літый-іённай батарэі быў Ёсіна, які ў 70-я і 80-я гады працаваў інжынэрам у лябараторыі канцэрна Kawasaki. У 1983 году навуковец пабудаваў першы прататып такой батарэі. Кобальту літыя, яки ён выкарыстаў, двума гадамі раней сынтэзавалі хімікі Стэнфардзкага унівэрсытэта, а таксама Джон Гудэнаф у Оксфардзе.
У 2019 годзе Нобэлеўскі тыдзень праходзіць з 7 па 14 кастрычніка. Ужо абвешчаныя ляўрэаты прэміі па мэдыцыне-фізіялёгіі і фізыцы, пазьней будуць абвешчаныя імёны ўладальнікаў прэмій па літаратуры (10 кастрычніка, адразу за два гады), прэміі міру (11 кастрычніка) і прэміі па эканоміцы (14 кастрычніка).
Памер Нобэлеўскай прэміі ў 2019 годзе складае 9 млн швэдзкіх крон (каля $ за 915 тысяч). Цырымонія афіцыйнага ўручэньня традыцыйна праходзіць 10 сьнежня, у дзень сьмерці швэдзкага вынаходніка Альфрэда Нобэля, заснавальніка прэміі.