Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўную аплату за цяпло і газ для «дармаедаў» перанесьлі


Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па эканамічна абгрунтаваных тарыфах перанесьлі на 1 траўня 2020 году, паведаміў БелТА першы намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.

Паводле Лабовіча, гэта прадугледжана пастановай ураду № 682 (PDF) ад 7 кастрычніка 2019 году.

Рашэньне, як сьцьвярджаецца, прынялі, каб не дапусьціць неабгрунтаваных выпадкаў налічэньня павялічанай платы за аказаныя паслугі. Паколькі зьвесткі для фармаваньня базы дармаедаў паступаюць амаль з 50 крыніц, цяпер іх трэба дадаткова актуалізаваць, што патрабуе часу.

Са студзеня 2019 году «дармаеды» цалкам аплочваюць гарачае водазабесьпячэньне, а цалкам аплочваць газ і ацяпленьне павінны былі з 1 кастрычніка.

На пачатак вясны ў базе «дармаедаў» налічвалася каля 425 тысяч чалавек, больш актуальнай лічбы чыноўнікі не называюць.

У верасьні першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандар Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусьветнага банку абяцаў, што праз 5-6 гадоў цалкам аплочваць паслугі цеплазабесьпячэньня будуць усе беларусы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG