Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ паведамілі аб ударах турэцкай авіяцыі па пазыцыях курдаў у Сырыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Турэцкая авіяцыя нанесла ўдар па пазыцыях курдаў на паўночным усходзе Сырыі. Пра гэта паведамілі лібанскі тэлеканал Al-Mayadeen і сырыйскія СМІ.

Гэта адбылося ў правінцыі Гасака, дзе знаходзіцца штаб-кватэра курдзкіх узброеных фармаваньняў. Пра ахвяраў і пацярпелых не паведамляецца.

Раней прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган абвясьціў пра гатоўнасьць турэцкіх войскаў пачаць ваенную апэрацыю на тэрыторыі на ўсход ад ракі Эўфрат.

Камэнтуючы нанесеныя авіяўдары, міністар замежных спраў Турцыі Мэўлют Чавушаглу ў тэлефоннай размове з кіраўніком МЗС Іранц заявіў, што дзеяньні турэцкай арміі зьяўляюцца часовым захадам, паколькі Анкара з павагай ставіцца да тэрытарыяльнай цэласнасьці Сырыі.

Сырыйскія курды — ключавы партнэр ЗША ў барацьбе супраць «Ісламскай дзяржавы». Турцыя ж лічыць курдзкія фармаваньні тэрарыстычнымі.

6 кастрычніка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Па выніках размовы Трамп абвясьціў, што ня будзе падтрымліваць Эрдагана ў правядзеньні ваеннай апэрацыі на поўначы Сырыі. Амэрыканскія войскі, па словах Трампа, ніяк ня будуць у ёй удзельнічаць. Трамп таксама заявіў, што разбурыць і зьнішчыць эканоміку Турцыі, калі яна зробіць нешта, што не спадабаецца яму асабіста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG