Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп не баіцца імпічмэнту за тэлефонную размову зь Зяленскім


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў панядзелак заявіў, што ня ставіцца сур’ёзна да пагрозы імпічмэнту ў сувязі са скандалам, які разгарэўся пасьля яго тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Дэмакраты ў Кангрэсе, спасылаючыся на сакрэтнае паведамленьне ананімнага супрацоўніка спэцслужбаў, абвінавачваюць Трампа ў тым, што ён ціснуў на Зяленскага, патрабуючы ад таго расьсьледаваць дзейнасьць свайго патэнцыйнага саперніка на выбарах 2020 году Джо Байдэна і ягонага сына ва Ўкраіне.

Напярэдадні Трамп прызнаў, што сапраўды размаўляў зь Зяленскім у тым ліку і пра Байдэна. Пры гэтым Трамп сьцьвярджае, што ня ціснуў на прэзыдэнта Ўкраіны і ніяк не парушыў закону.

Раней Трамп, спасылаючыся на паведамленьні ў прэсе, не наўпрост абвінавачваў Байдэна ў карупцыі ў сувязі з дзейнасьцю яго сына ва Ўкраіне. У панядзелак прэзыдэнт ЗША заявіў, што чакае ад Зяленскага «сумленнасьці» і барацьбы з карупцыяй, паколькі «нельга даваць грошы краіне, у якой ёсьць карупцыя».

Дэмакраты ў Кангрэсе сьцьвярджаюць, што Трамп хоча заручыцца падтрымкай замежнага ўраду ў барацьбе са сваімі палітычнымі апанэнтамі, а гэта можа разглядацца як падстава для імпічмэнту.

Як паведамляе CNN, у Белым Доме разглядаюць магчымасьць публікацыі стэнаграфічнага запісу размовы Трампа зь Зяленскім. Шэраг прадстаўнікоў адміністрацыі пярэчаць супраць гэтага, называючы гэта непатрэбным прэцэдэнтам.

  • Кіраўнік Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі Ўкраіны Аляксандр Данілюк заявіў Reuters, што ўкраінскія ўлады хацелі б застацца ўбаку ад палітычнай барацьбы ў ЗША і што выкарыстаньне «украінскай карты» любой з амэрыканскіх партый нашкодзіць двухбаковым адносінам.
  • Былы міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін лічыць, аднак, што Ўкраіна «незалежна ад яе жаданьня ўжо стала фактарам у перадвыбарнай кампаніі ў ЗША».
  • На сераду 25 верасьня ў Нью-Ёрку ў кулюарах Генэральнай асамблеі ААН намечана першая асабістая сустрэча Трампа і Зяленскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG