Героі Лявона Вольскага цікавяцца, хто ж сказаў няпраўду — Аляксндар Лукашэнка альбо Ілан Маск — і ці сапраўды амэрыканскі бізнэсовец падараваў беларускаму кіраўніку аўтамабіль Tesla.
Грышка:
Лукашэнка гаварыў:
Маск мне «Тэслу» падарыў.
Ага, падарыў мне «Тэслу».
Саўка:
Ілан Маск сказаў: Uh no.
Хто жа быў ізь іх вруном?
Усем стала інцярэсна.
Разам:
Хто набрахаў?
Хто хлусьнёй спаганіў рот?
Саўка:
Не прэзідзент -
Прэзідзент у нас ня ўрот.
Грышка:
Ну, хіба што раз на год.
Саўка:
Памяць, Маск, сваю ўключы!
Лукашэнку ж даў ключы.
Яму падарыў ты Тэслу!
Грышка:
Ну, а можа, ён прысьніў
Гэта ўсё, а потым СМІ
Паўсюль гэты сон разьнесьлі.