Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google заплаціць $170 млн за парушэньне правілаў збору дадзеных аб дзецях


Карпарацыя Google і відэасэрвіс YouTube, які ёй належыць, заплацяць 170 мільёнаў даляраў штрафу за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC).

FTC і пракуратура Нью-Ёрка сьцьвярджаюць, што YouTube зьбіраў інфармацыю аб непаўнагадовых без дазволу дарослых і выкарыстоўваў яе для паказу таргетаванай рэклямы. Паводле амэрыканскага заканадаўства, інтэрнэт-кампаніі павінны атрымліваць згоду бацькоў на збор і апрацоўку дадзеных карыстальнікаў маладзейшых за 13 гадоў.

Гэта найбуйнейшы штраф, які камісія спагнала па законе аб абароне прыватнасьці дзяцей у інтэрнэце, які быў прыняты ў 1998 годзе.

Для Google гэты штраф стаў самым вялікім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG