На гэтым тыдні ў Менск мае прыехаць дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. І гэта новы крок ва ўзаемаадносінах афіцыйнага Менску і Вашынгтона. Пакуль аналітыкі прагназуюць то пацяпленьне ўзаемаадносінаў, то новыя напружаньні і цяжкасьці, карэспандэнты Свабоды запыталіся людзей на менскіх вуліцах, як яны ставяцца да Амэрыкі.