Аляксандар Лукашэнка не скарыстаецца запрашэньнем прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды прыехаць у Варшаву на адзначэньне 80-й гадавіны ад пачатку Другой сусьветнай вайны.
Пра гэта паведамляе польскае выданьне Rzeczpospolita, спасылаючыся на добра інфармаваную крыніцу ў Менску. Паводле выданьня, прэзыдэнт Беларусі адмовіўся прыехаць у Польшчу таму, што Польшча не запрасіла прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Беларусь на мэмарыяльных мерапрыемствах будзе прадстаўляць амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімер Чушаў, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.