Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон сапраўды разглядае магчымасьць набыцьця Грэнляндыі ў Даніі. Раней пра гэта пісалі СМІ са спасылкай на крыніцы. Трамп пацьвердзіў гэтую інфармацыю і дадаў, што гэтая тэма не прыярытэтная.
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Данія страчвае грошы, кантралюючы Грэнляндыю. Трамп ня выключыў, што можа абмеркаваць гэтае пытаньне з дацкімі ўладамі падчас свайго верагоднага візыту ў верасьні.
Прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн назвала ідэю Трампа аб куплі дацкай аўтаноміі абсурднай. Прэм’ерка заявіла, што ня мае намеру абмяркоўваць гэтае пытаньне з прэзыдэнтам ЗША падчас сустрэчы з ім.
Улады аўтаноміі заявілі, што іх тэрыторыя не прадаецца.
Грэнляндыя — найбуйнейшы на Зямлі востраў, большая частка якога пакрытая лёдам. Насельніцтва тэрыторыі складае каля 56 тысяч чалавек. У Грэнляндыі разьмяшчаецца самая паўночная вайсковая база ЗША.