На штогадовую пілігрымку на гару Арафат у Саудаўскай Аравіі 10 жніўня сабраліся, як паведамляюць саудаўскія ўлады, каля двух мільёнаў чалавек.
Ноч пілігрымы правялі ў вялікім лягеры каля пагорку, дзе, паводле ісламу, бог выпрабаваў веру Абрагама, загадаўшы яму прынесьці ў ахвяру сына Ізмаіла (абодва былі гатовыя да таго, і бог, пабачыўшы гэта, адмяніў выпрабаваньне). Тут жа прарок Махамэд прапаведаваў сваю апошнюю пропаведзь.
Паломнікі прыйшлі на пяцідзённы рытуал — рэлігійны абавязак для кожнага працаздольнага мусульманіна, які можа дазволіць сабе падарожнічаць хоць бы раз у жыцьці.
Яны будуць праводзіць дзень на гары Арафат. Да заходу сонца яны адправяцца ў Муздаліфу, каб сабраць камяні і кінуць іх 11 жніўня ў Джамараце на каменныя калёны, якія сымбалізуюць дʼябла.
У хаджы практычна штогод бяруць удзел і грамадзяне Беларусі.