Героі Лявона Вольскага камэнтуюць закон, паводле якога адтэрміноўка ад войска для атрыманьня адукацыі будзе давацца толькі адзін раз.
Саўка:
Все абязаны служыць
Родзіны сыны!
Грышка:
А калі ня хочаш, дык
Ты невыязны. 
Саўка:
Нада родзіне аддаць
Свой сьвяшчэнны доўг!
Грышка:
І на год ці паўтара
Твой тэлефончык змоўк,
Змоўк.
Разам:
Радзіме так патрэбныя
Сяржанты і яфрэйтары. 
І шарагоўцы простыя
Ёй трэба пазарэз. 
А хімікі-батанікі
Хай вывучаюць танкі. 
Няхай радзіме служаць,
З акулярамі і без. 
Саўка:
У салдата выхадной
Очэнь рэдка есьць. 
І салдат пачці ўсягда
Очэнь хочэт есьць. 
Грышка:
Будзеш фарбаваць траву
І бяліць сьцяну. 
Запрашаем, хлопцы, вас
На нашую вайну,
На нашую вайну!