Залаты мэдаль Алімпіяды-2010 у Ванкуверы, які фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў на онлайн-аўкцыёне RR Auction за 68 750 даляраў, застанецца ў Беларусі. Пра гэта піша Inside The Games са спасылкай на выканаўчага віцэ-прэзыдэнта RR Auction Бобі Лівінґстана.
Вядома, што новы ўладальнік мэдаля займаецца калекцыянаваньнем, яго імя не называецца.
Таксама Грышын прадаў на аўкцыёне RR Auction за 28 410 даляраў бронзавы мэдаль Алімпіяды-2002 у Солт-Лэйк-Сіці. Агулам з продажу золата і бронзы спартовец выручыў 97 160 даляраў. Раней Грышын тлумачыў, што грошы патрэбныя на складаную апэрацыю блізкаму чалавеку.
З 2010 да 2014 году мэдалі былі часткай экспазыцыі Музэю сучаснай беларускай дзяржаўнасьці ў Менску, а пасьля Алімпіяды 2014 году ў Сочы музэй вярнуў іх спартоўцу.